ЦВК Беларусі зацвердзіла вынікі выбараў Прэзідэнта

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

выборы666

Цэнтрвыбаркам Беларусі за-цвердзіў 16 кастрычніка канчатковыя вынікі выбараў Прэзідэнта.

Канчатковыя вынікі выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сведчаць аб тым, што на вышэйшую дзяржаўную пасаду выбраны Аляксандр Лукашэнка, за кандыдатуру якога аддадзена       5 102 478 галасоў выбаршчыкаў, што склала 83,5 працэнта, гэта значыць, больш за палавіну грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія прынялі ўдзел у галасаванні.

За Сяргея Гайдукевіча прагаласавалі 201 945 чалавек (3,3 працэнта), Таццяна Караткевіч набрала 271 426 чалавек (4,4 працэнта), Мікалай Улаховіч — 102 131 (1,7 працэнта). Супраць усіх кандыдатаў прагаласавала амаль 386,2 тыс. чалавек (6,3 працэнта), каля 48,8 тыс. бюлетэняў прызнаны несапраўднымі.

«На падставе выкладзенага і ў адпаведнасці з артыкулам 82 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, артыкулам 79 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правя-дзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў пастанаўляе: першае — прызнаць, што выбары Прэзідэнта адбыліся, другое — лічыць выбраным на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнку Аляксандра Рыгоравіча», — заявіў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік пасля аб’яўлення канчатковых вынікаў выбараў.

Агульная колькасць выбаршчыкаў па Рэспубліцы Беларусь склала 7 008 682, а бюлетэні для галасавання атрымалі 6 115 690 чалавек. «У адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 79 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь прызнана, што выбары адбыліся, паколькі ў галасаванні прынялі ўдзел 6 113 013 выбаршчыкаў, што склала 87,2 працэнта ад агульнай колькасці выбаршчыкаў», — адзначаюць у Цэнтрвыбаркаме.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.