“Каманда маладосці нашай”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Каманда Нясвіжскага раёна “Аптымісты”

Каманда Нясвіжскага раёна “Аптымісты”

Так настальгічна і разам з тым аптымістычна называлася спартландыя  людзей пажылога ўзросту Нясвіжскага і Клецкага раёнаў. Праводзілася яна па ініцыятыве Нясвіжскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў зале фізкультурна-аздараўленчага комплексу “Замкавы”. Урачыстае адкрыццё адбылося пад гукі дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Старэйшых віталі юныя гімнасткі, навучэнкі СДЮШАР Нясвіжскага райвыканкама  (трэнер Т.Л. Плотнікава), якія выканалі прыгожыя танцы-практыкаванні ў яркіх касцюмах. Спартсменаў-аматараў цёпла павіншавалі намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А.М. Цар і супрацоўнік РТЦСАН А.В. Варабей. Каманды абмяняліся прывітаннямі і дэвізамі, а суседзі падарылі нашым удзельнікам спартландыі прыгожыя кветкі, зробленыя сваімі рукамі.

Майстар-клас “гімнастыка для пажылых людзей”  перад пачаткам спартландыі

Майстар-клас “гімнастыка для пажылых людзей”
перад пачаткам спартландыі

Свісток суддзі, і  вядучая спаборніцтваў А.В. Варабей  аб’явіла пачатак барацьбы  за званне  спрытнейшых. Заданні былі розныя: перадаць мяч над галавой наступнаму ўдзельніку каманды хутка і дакладна, пранесці тэнісны мяч на ракетцы, каб не зваліўся, перакаціць вялікі мяч вакол перашкоды на хуткасць, трапіць у цэль… Асаблівае ажыўленне выклікала заданне на трапнасць — гульня ў дартс. Тут мацнейшымі былі кляччане, у іншых відах яны таксама паказалі добрыя вынікі. Не адставалі і несвіжане. Словам, усе  ўдзельнікі спартландыі пастараліся і даказалі, што ” залаты ўзрост”  здольны на многае. Іменна так, дарэчы, называецца школа пажылых  людзей Клецкага РТЦСАН, які ўзначальвае В.В. Герасімовіч, чалавек ініцыятыўны  і творчы.  Яна не толькі арганізоўвае цікавыя мерапрыемствы, але і піша песні.

Прыемна, што абмен спартыўнымі і культурнымі сувязямі паміж двума раёнамі набірае сілу.

Выступаюць  юныя гімнасткі

Выступаюць
юныя гімнасткі

Момант спаборніцтваў

Момант спаборніцтваў

Завяршылася сяброўская спартландыя словамі падзякі і віншавання ад судзейскай каманды і ўзнагароджваннем спартсменаў прызамі, якія прадаставіў аддзел адукацыі, спорту і турызму Нясвіжскага райвыканкама. Самае галоўнае, што ва ўсіх быў цудоўны настрой ад сустрэчы і жаданне  паспаборнічаць зноў, магчыма, на клецкай тэрыторыі.

Раіса ХВІР,

г. Нясвіж.

Фота  Соф’і  ЛЮБАНЕЦ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.