Кансалідацыя патэнцыялу

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які знаходзіўся ў Сочы з рабочым візітам, сустрэўся з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Падчас сустрэчы беларускі лідар адзначыў, што Беларусь і Расія пастаянна трымаюць на кантролі як праблемы, якія існуюць у двухбаковых адносінах, так і станоўчыя моманты. «Мы сапраўды разумеем, што адбываецца вакол нас. Хапае і ў нас праблем, таму мы і збіраемся на такія рэгіянальныя мерапрыемствы (форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які адначасова праходзіў у Сочы. — Заўвага БелТА)», — прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка. Беларускі лідар нагадаў, што калі расійскія губернатары бываюць у Беларусі, то няма такога выпадку, каб кіраўнік дзяржавы асабіста не сустрэўся з кіраўніцтвам рэгіёнаў і не пацікавіўся бягучымі справамі. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў Беларусі таваразварот з некаторымі рэгіёнамі Расіі вышэйшы, чым з іншымі дзяржавамі. «Прыкладна палавіна ўсяго беларускага таваразвароту прыпадае на Расію. Адсюль і каштоўнасць, і значнасць нашых адносін», — падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.