Кастрычнік — час кірмашоў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Несвіжанка А.М. Янцэвіч з дачкой Наталляй набылі ўсё,  што запланавалі

Несвіжанка А.М. Янцэвіч з дачкой Наталляй набылі ўсё,
што запланавалі

Па традыцыі суботнія дні кастрычніка на Нясвіжскім  рынку поўняцца шумам гандлю. Першы раённы кірмаш па продажы сельскагаспадарчай прадукцыі адбыўся 10  кастрычніка.

Попытам у несвіжан і гасцей горада карысталіся мясапрадукты гандлёвых кропак агракамбіната “Сноў”, ААТ “Лань-Нясвіж”, райспажыўтаварыства.

— Заўсёды купляю сноўскую прадукцыю і вельмі задаволена, бо яна добрай якасці, смачная, — падзялілася несвіжанка А.М. Лабажэвіч.

Сапраўды, на працягу ўсяго кірмашу чарга да гандлёвага  павільёна “Агракамбінат Сноў” не заканчвалася. Набывалі тут  свіную грудзінку і курыны рулет, вараныя каўбасы і вэнджаныя вырабы — усяго на кірмаш было прадстаўлена  больш за сто відаў прадукцыі.

“Давайце я дапамагу несці капусту!”

“Давайце я дапамагу несці капусту!”

Добра гандлявалася ААТ “Лань-Нясвіж”. На кірмаш прадпрыемства прывезла  амаль 350 кг мяса. Як паведаміла намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Г.С. Салавей, цялячую выразку па 80900 рублёў за 1 кг, мяса катлетнае па 52200 і свініну на костцы па 47300  спажыўцы бралі вельмі добра. У наступны раз асартымент расшырыцца — несвіжане заказалі яшчэ ялавічыну.

Задаволены гандлем і “першамайцы”. На кірмашы яны гандлявалі зернем. Збожжа было па даступных цэнах: 1 кг пшаніцы — 2200 рублёў,  ячменю — 1900, аўса — 2000. Па просьбе наведвальнікаў у наступны раз асартымент папоўніцца кукурузай.

Асобна хацелася б адзначыць, што прадстаўнікі ЗАТ “1 Мая” вельмі ўважлівыя да сваіх пакупнікоў. Аптовым пакупнікам, асабліва сталага ўзросту, яны зга-джаюцца даставіць сваю прадукцыю на зваротным шляху. Напрыклад, пенсіянерка з Нясвіжа Ганна Міхайлаўна жыве з             гаспадаром, які ў свае “за 80” не можа хадзіць. Для курэй, што трымае гаспадыня, трэба было набыць 4 мяхі пшаніцы. Мы перадалі просьбу жанчыны прадстаўнікам ЗАТ “1 Мая” і спадзяёмся, што яна будзе выканана.

Пенсіянерка Алена Міхайлаўна Янцэвіч наведалася на кірмаш  з дачкой і двухколавым памочнікам — веласіпедам.

— Купіла яблыкі, капусту на квашанне — усяго патрошкі, — дзеліцца жанчына. — Вельмі  хочацца падзякаваць арганізатарам кірмашу за тое, што яны робяць для людзей.

У гэты дзень жанчыны набылі  і саджанец яблынькі.

— Добрыя саджанцы. Гэта позняя салодкая, — тлумачыць мая суразцоўца.

ААТ “17 верасня” за некалькі гадзін распрадалі збожжа

ААТ “17 верасня” за некалькі гадзін распрадалі збожжа

А.М. Янцэвіч, нягледзячы на заслужаны ўзрост (амаль 40 гадоў адпрацавала на хлебазаводзе) і “спавіты” пакупкамі веласіпед, у добрым настроі.

Прыемна знаё-міцца з такімі людзьмі. Прыемна было чуць добрыя водгукі ад пакупнікоў у адрас тых, хто займаўся рэалізацыяй сельгаспрадукцыі. Пастаянна былі пакупнікі каля гандлёвай кропкі прыватнага прадпрымальніка  Аляксандра Бакача. Ужо некалькі  гадоў запар ён рэалізоўвае тавар фермерскай гаспадаркі Ляхавіцкага раёна: моркву — па 4500 руб. за 1 кг, цыбулю — па 4000 і 6000, капусту — па 3500.

Добрыя водгукі я атрымала і ў адрас Наталлі і Івана Давыдзенкаў.

— Ведаю гаспадароў даўно. Прадукцыя ў іх якасная. Вырошчваюць самі — працавітыя людзі, — расказала адна з пакупнікоў. На кірмашы Давыдзенкі гандлявалі капустай па 3500 руб. за 1 кг, морква была па 5000, цыбуля — па 5500, памідоры — па 14000.

Гаспадар з Клеччыны прывёз на кірмаш журавіны. Літровы слоік каштаваў 40 тысяч рублёў. Ягаду ён збірае ў Ганцавіцкім раёне, ездзіць, калі мае вольны час. Некалькі гадоў займаецца зборам журавін — мясцовыя жыхары паказалі месцы, палохаюць толькі кляшчы. А ўвогуле ўраджай журавін у гэтым годзе слабы.

Былі на кірмашы і нашы суседзі з Гродзенскай вобласці. З Навагрудчыны сям’я Авіжац прывезла для несвіжан зняты ўра-джай яблык — беларускай зімовай “Алесі” па 8 тысяч. Прадавалі яны і беларускую познюю капусту па 3500 рублёў.

Саджанцы, яблыкі, грушы ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя” радавалі  выглядам і смакам

Саджанцы, яблыкі, грушы ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя” радавалі выглядам і смакам

IMG_0874

Яблыкі сялянска-фермерскай гаспадаркі М.В. Бойкі разыходзіліся вельмі добра

Як заўсёды, карысталася шырокім попытам прадукцыя Міхаіла Вячаслававіча Бойкі. Сялянска-фермерская гаспадарка Бойка М.В. “Луч” на нясвіжскім кірмашы прадавала капусту па 3000 рублёў, моркву — па 4000, буракі сталовыя — па 4000, яблыкі розных сартоў — па 5000-8000 рублёў.

У гандлёвых кропках сортавыпрабавальнай станцыі пакупнікі  набылі саджанцы кустоў садовай парэчкі і яблынь, у “Ро-січа” добра распрадаваліся агуркі і памідоры.

Тавар на кірмашы пакупнікі  набывалі з запасам і, мяркуючы па водгуках, заставаліся вельмі задаволеныя. А просьбы і пажаданні, выказаныя наведвальнікамі кірмашу, арганізатары паабяцалі выканаць. Напрыклад, па просьбе  несвіжан, на наступным кірмашы, які адбудзецца заўтра, у суботу, 17 кастрычніка,  дабавіцца гандлёвая кропка з жывой рыбай.

Іна ВАСІЛЕВІЧ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.