ЛІДЗІЯ ЯРМОШЫНА: КАМПАНІЯ ПА ВЫБАРАХ У ПАЛАТУ ПРАДСТАЎНІКОЎ ПАВІННА ПАЧАЦЦА Ў ЧЭРВЕНІ 2016 ГОДА

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

выборы2

Старшыня ЦВК растлумачыла, што парламенцкія выбары, верагодней за ўсё, пройдуць у верасні 2016 года. Падрыхтоўку да іх Цэнтрвыбаркам пачне адразу, як толькі завершыць работу, звязаную з праведзенымі прэзідэнцкімі выбарамі. «Думаю, што пасля Новага года мы адразу пачнём ствараць матэрыялы для парламенцкіх выбараў», — сказала Лідзія Ярмошына.

Разам з тым, Лідзія Ярмошына адзначыла, што пераход на змешаную сістэму выбараў у парламент Беларусі немагчымы, пакуль існуе норма аб адкліканні дэпутатаў. «Гэта супярэчыць Канстытуцыі Беларусі. Пакуль у нас будзе існаваць інстытут адклікання дэпутатаў, я аб гэтым гавару пастаянна, мы не можам увесці змешаную сістэму. Усе дэпутаты павінны мець аднолькавы аб”ём правоў і абавязкаў», — падкрэсліла яна.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.