Медыкі склалі спіс самых карысных напояў у свеце

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

грипп

Наяўнасць у рацыёне пэўных напояў дазваляе амаладзіць і аздаравіць арганізм, высветлілі спецыялісты. Cамым карысным быў прызнаны чай, перадае Соmаndіr. Найбольш эфектыўным навукоўцы палічылі белы чай. На другім месцы стаіць зялёны. Чым менш ферментацыі перанёс чай, тым ён больш карысны за кошт утрымання вялікай колькасці поліфенолаў. Далей ідзе каркадэ. Ён робіцца з расліны Hіbіsсus sаbdаrіffа, якая змяшчае антацыяны. У каркадэ ёсць вітамін Р, які ўмацоўвае сценкі крывяносных сасудаў. Кава апынулася на трэцім месцы. Яна блакуе работу шэрагу сігнальных шляхоў, тым самым падымаючы настрой, павялічваючы прадукцыйнасць пры стоме, увагу, паляпшаючы памяць. Какава не дае склейвацца трамбацытам, пазітыўна ўплывае на сасудзісты статус. Таматны сок — пяты пункт — паляпшае зрок. На шостым месцы адвар шыпшыны, багаты на вітамін С. На апошнім месцы ў спісе карысных напояў размясцілася чырвонае віно, якое ўмацоўвае імунітэт.

“Звязда”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.