МОВА МАЛЫХ, А ДУМКІ ВЯЛІКІЯ…

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

малыш

“МІЖНАЦЫЯНАЛЬНАЕ”

НЕПАРАЗУМЕННЕ

Суседскі хлопчык Валерка нешта ўсё балбоча ды балбоча сабе пад нос замест таго, каб выразна сказаць майму ўнуку Паўлу. Паўлік доўга слухае яго, слухае, а потым, не вытрымаўшы, выдае:

— Я беларус, і гэтага немца ніяк не магу зразумець…

 

ВЫХАВАННЕ

ПА-ДАРОСЛАМУ

Бацька прыйшоў з працы. І адразу на кухні то адзін кавалачак у рот, то другі. Сын робіць заўвагу:

— І што ты ўсё хапаеш?.. Сядзь і паеш па-чалавечы, а то як горны казёл скачаш…

 

САПРАЎДНЫЯ СЯБРЫ

Васіль плача на ўвесь двор. Да яго падыходзіць Павел і праз хвілінку таксама пачынае плакаць.

— Чаго ты таксама плачаш?— пытаецца бабуля.

— А я сябра ў бядзе не кідаю аднаго, — прагучаў адказ.

 

ДЗЕНЬ З НАГАМІ

Павел вярнуўся з дзіцячага садка. Бабуля Ганна пытаецца:

— Ну і як, унучак, прайшоў твой дзень?

— Ён яшчэ не прайшоў, ён яшчэ ходзіць, — адказаў Паўлік.

 

З ЧАГО ЭТЫКЕТ

 ПАЧЫНАЕЦЦА

— Што такое этыкет? — пытаецца бабуля ў Паўліка.

— Гэта калі ў магазіне этыкеткі з правільнымі цэнамі, — адказаў Паўлік.

 

ВОСЬ  ТАКАЯ ЛЮБОЎ…

Бабуля пытаецца ва ўнучкі Марынкі:

— Марыначка, а ў садзіку ты больш першае любіш ці другое?

— Больш за ўсё, бабулечка, я люблю Антона. Ён мяне нават ужо цалаваў.

— І што ты на гэта сказала?

— Бабуля, калі мяне цалуюць, мне цяжка размаўляць…

 

БЕССАРДЭЧНЫ ДОКТАР

Доктар доўга і ўважліва слухаў сэрца Вадзіма. На калідоры Вадзім звяртаецца да маці:

— І што так доўга доктар слухаў маё сэрца, што ён думаў — што я нежывы?

 

ГАСЦІНЕЦ ДЛЯ ГАСЦЕЙ

Збіраемся ў госці. Унучак заяўляе:

— У гасцях добра! І я буду старацца там быць добрым гасцінцам.

 

ПАПЯРЭДЗІЎ, ЯК МІНЗДРАЎ…

Касірка на здачу дала ўпакоўку запалак. Віталька на гэта так зрэагаваў:

— Прабачце, але ў нас у сям’і ніхто не курыць.

Канстанцін КАРНЯЛЮК,

педагог.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.