Мы — тое, што мы ядзім

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

DSC05906

НАВОШТА ПРАВІЛЬНА

 ХАРЧАВАЦЦА?

Для актыўнага даўгалецця, захавання здароўя, папярэджвання захворванняў, высокай фізічнай і разумовай працаздольнасці. Ежа для нашага цела — энергетычны і будаўнічы матэрыял. I задача любога з нас заключаецца ў тым, каб забяспечыць сабе ежу разнастайную, насычаную бялкамі, тлушчамі, вугляводамі, вітамінамі і мінераламі.

Бялкі — самы што ні на ёсць будматэрыял для арганізма. Лепшыя іх крыніцы — мяса, рыба, птушка, яйкі, малочныя прадукты.

Вугляводы забяспечваюць нас энергіяй. Шмат вугляводаў у бульбе, хлебе, крупах, цукры і рознай салодкай ежы.

Тлушчы даюць энергію, саграваюць наша цела. Дзеляцца на раслінныя (скажам, сланечнікавы, аліўкавы алей) і жывёльныя (сметанковае масла, сала).

Вітаміны падтрымліваюць працаздольнасць, забяспечваюць нам устойлівасць да захворванняў. Наогул чалавеку неабходна каля 30 розных вітамінаў. Асабліва шмат іх у гародніне і садавіне.

Мінеральныя рэчывы неабходныя для касцей, зубоў, мышцаў, нерваў і крыві. Нам патрабуецца не менш як 20 мінеральных рэчываў — такіх як кальцый, фосфар, ёд, жалеза, магній, медзь, натрый, калій, фтор і г .д.

 ПРАВІЛЫ ПРЫЁМУ ЕЖЫ

Ешце прыкладна ў адзін і той жа час, не менш як 4 разы на дзень.

Вячэрайце за 4 гадзіны да сну. Перад сном не перагружайце страўнік тлустымі, цяжкімі для ператраўлівання прадуктамі (усё, што будзе ўжыта на вячэру звыш меры, ператворыцца ў тлушч). Дасканала жуйце. Не перакусвайце на бягу. Ніколі не пераядайце.

ПРЫНЦЫПЫ ПРАВІЛЬНАГА ХАРЧАВАННЯ

На працягу дня неабходна ўжываць розныя прадукты.

Гародніна і садавіна павінны быць у рацыёне штодня.

Солі і цукру — мінімум.

Як мага меней жывёльных тлушчаў.

Пажадана таксама штодня ўжываць трохі разынак, зубок часнаку, да 5 грэцкіх арэхаў, вотруб’е, не менш за 400 г агародніны і садавіны, выпіваць да 1,5-2 л вады.

Аддаваць перавагу прадуктам з меншай колькасцю тлушчу (1-3-працэнтным або абястлушчаным тварагу і ёгурту, 1,5-працэнтнаму малаку, кефіру, нятлустым гатункам мяса).

Ссунуць на першую палову дня асноўную частку сутачных калорый. Для гэтага неабходна нармальна снедаць і абедаць. Пасля 18.00 — толькі лёгкая, некаларыйная ежа.

Звесці да мінімуму або адмовіцца ўвогуле ад каўбас, сасісак, замяніць іх на натуральнае мяса.

Хоць бы 2 разы на тыдні ўжываць рыбу, морапрадукты.

Не рабіць салодкую страву апошняй, не есці салодкае на ноч.

У якасці перакусу ўжываць  сыр, тварог, малако, ёгурт, салату, капусту, арэхі, яблыкі.

Памятаць: калі вы курыце, значыць, вам катастрафічна не хапае таго ж вітаміну С. Піва «вымывае» калій, магній і вітамін С, што недапушчальна, скажам, для арганізма, які расце.

Аддаваць перавагу ячнаму хлебу, цэльназерневаму пшанічнаму, грубага памолу.

Не піць чай або малако раней, чым праз 40 хвілін пасля ўжывання мяса — гэта перашкаджае ўсмоктванню жалеза, а таксама каву адразу пасля ўжывання малочных прадуктаў — гэта перашкаджае ўсмоктванню кальцыю.

Адмовіцца ад ежы з вялікай колькасцю кансервантаў (каўбасы, малочныя прадукты з доўгім тэрмінам захоўвання).

Не жаваць жуйкі на голодны страўнік.

Па матэрыялах друку.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.