На зерне

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

уборка кукурузы

Гаспадаркі раёна прыступілі да ўборкі кукурузы на зерне. Яна зжата на плошчы 365,3 га. З іх 123 — у СВК “Агракамбінат Сноў”, 101 — у ААТ “Новае жыццё”, 100 — у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”. Вядуцца работы таксама ў ААТ “17 верасня” і ЗАТ “1 Мая”. Сярэдняя ўраджайнасць — 96,2 ц/га. 125 ц/га яна дасягнула ў “Снове”.

 

Кукуруза на корм і сілас убрана на 6039,9 га (82 %). Дзённая прыбаўка склала 274,8 га, у т.л. 63 га скасілі яе за апошні дзень, 30 верасня, у “Снове”, 43 — у “райаграсэрвісе”, 31 — у “1 Мая”, 27 га — у СВК “Гарадзея”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.