“Напеў зямлі маёй”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

aiL6G8XDwes

У Мар’інай Горцы прайшоў ХІІ фестываль народнай творчасці Мінскай вобласці “Напеў зямлі  маёй”. У ёй прымаў удзел народны танцавальны калектыў “Узорыца” Дома культуры Гарадзейскага цукровага камбіната (кіраўнік калектыву — Наталля Сабіч). Разам з дарослымі выступалі і юныя танцоры Гарадзейскай дзіцячай школы мастацтваў. Харэаграфічны складнік пастаноўкі ўпершыню прадстаўляўся ад Нясвіжчыны на такім высокім узроўні. А выконвалі нашы землякі знакамітую “Лявоніху”. “Узорыца” ўзнагароджана Дыпломам лаўрэата ІІІ ступені.

На фестываль у Мар’іну Горку, у сувязі са святкаваннем Дня работнікаў культуры, былі запрошаны многія дзеячы гэтай сферы сталічнага рэгіёна, якія прымалі цёплыя  віншаванні, падарункі і кветкі. Сярод іх была і заслужаны работнік культуры, былы начальнік аддзела культуры     Нясвіжскага  райвыканкама Л.М. Віхрова.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.