НЕ СПЫНЯЦЦА, А ЎДАСКАНАЛЬВАЦЦА

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

У краіне будзе забяспечана далейшае стабільнае развіццё на аснове ўжо дасягнутых раней вынікаў.

Пра гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па актуальных пытаннях развіцця краіны.

Кіраўнік дзяржавы выразна вызначыў параметры і крытэрыі далейшага сацыяльна-эканамічнага развіцця. Фармулюючы мэту нарады, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: «Паспрабую зрабіць гэта сумленна і адкрыта. Кожны з кіраўнікоў галін улады і вышэйшых службовых асоб — той, хто хоча працаваць у новым пяцігоддзі, — пры прызначэнні на сваю пасаду павінен даказаць сваю здольнасць кіраваць».

Прэзідэнт заўважыў, што з 1 студзеня пачынаецца новы пяцігадовы перыяд, і ён павінен быць адметны сваёй навізной. Менавіта таму патрабаванні да новага ўрада асаблівыя. «Асабліва гэта тычыцца ўрада, Адміністрацыі Прэзідэнта, Савета бяспекі, сілавых структур. Пра галіны ўлады я ўжо сказаў. Па-старому працаваць будзе немагчыма, і не толькі таму, што гэтага ад нас патрабуе час; перш за ўсё, гэтага ад вас буду патрабаваць я», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што вялікая ўвага разам з членамі ўрада будзе нададзена губернатарам: «Таму што самае галоўнае пытанне, ад якога залежыць суверэнітэт і бяспека краіны, — гэта эканоміка. А эканомікай у краіне займаюцца ўрад, губернатары і падначаленыя ім структуры. У сувязі з гэтым вы будзеце абавязаныя — усе, нават тыя, хто не прызначаецца Прэзідэнтам, — прадставіць канкрэтныя планы сваіх дзеянняў. Вышэйшыя службовыя асобы — да прызначэння на пасады, усе астатнія — за канкрэтны перыяд, па маім вызначэнні».

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.