Праблемы будуць вырашаны

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

крупко

Як мы раней паведамлялі, у мінулую сераду, 21 кастрычніка, у Нясвіжскім райвыканкаме адбыўся выязны прыём грамадзян,  які правёў старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Сямён Шапіра разам са старшынёй райвыканкама Іванам Крупко. На сустрэчу да кіраўніка сталічнага рэгіёна  запісаліся восем чалавек. Падчас дыялогу з наведвальнікамі ўзнімаліся пытанні крэдытавання маладых сямей  на будаўніцтва жылля, выдзялення ўласнікам зямлі для правядзення сельскагаспадарчых работ і іншыя.

Да кіраўніка Мінскай вобласці звярнулася жыхарка аграгарадка Сейлавічы, у сям’і якой некалькі месяцаў таму нарадзілася трэцяе дзіця. Яна пражывае ў прыватным домаўладанні сваякоў мужа і прэтэндуе на атрыманне льготнага крэдыту для будаўніцтва ўласнага жылога дома. Па словах жанчыны, яе пакуль не ўключылі ў адпаведныя спісы. Старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко растлумачыў, што ў гэтым годзе яшчэ патрабуецца не менш 5,5 мільярда рублёў на завяршэнне будаўніцтва 79 індывідуальных жылых дамоў для шматдзетных сем’яў. Таксама неабходна 7 мільярдаў для заканчэння работ па ўвядзенні ў строй 54-кватэрнага сацыяльнага дома. На тэрыторыі Нясвіжскага раёна пражывае 17 шматдзетных сем’яў, якія не маюць уласнага жылля. Паводле слоў Івана Крупко, большасць з іх звярнуліся па атрыманне льготнага крэдыту, і гэты працэс ужо пачаўся.

поп

«Давайце трохі пачакаем і пабачым, як у наступным годзе будуць размеркаваны грошы па абласцях, па раёнах. У любым выпадку будзем старацца дапамагчы», — сказаў шматдзетнай жанчыне старшыня Мінаблвыканкама.

З пытаннем аб паляпшэнні жыллёвых умоў для шматдзетнай сям’і да Сямёна Шапіры звярнулася грамадзянка з Нясвіжа, у якой таксама трое непаўналетніх дзяцей. Яе муж стаіць на чарзе маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў з 2010 года. Па словах жанчыны, прасоўвання ў спісе чаргавікоў няма, а сям’я пражывае ў здымным жыллі невялікай плошчы. Жанчыне было растлумачана, што ў 2016 годзе яна можа прэтэндаваць на атрыманне льготнага крэдыту.

Старшыня Мінаблвыканкама зноў звярнуў увагу на тое, што аб’ёмы льготнага крэдытавання для жыллёвага будаўніцтва на наступны год пакуль не вызначаны, таму гарантаваць выдзяленне сродкаў усім, хто мае для гэтага падставу або атрымае яе ў бліжэйшы час, немагчыма.

чарнюк

Усяго ў Нясвіжы Сямён Шапіра прыняў семярых грамадзян раёна. Ён таксама разгледзеў пытанні зямельных адносін, спрэчак па выключэнні з членаў кааператыва па газіфікацыі прыватнага дома, будаўніцтва храма ў райцэнтры і іншыя.

«НН».

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.