Праблемы лепш вырашаць разам

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

У Казахстане кіраўнікі дзяржаў СНД і ЕАЭС абмеркавалі актуальныя пытанні развіцця гэтых арганізацый. Удзел у абодвух самітах браў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

На пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў беларускі лідар заклікаў: «У СНД трэба брацца за абмеркаванне сур’ёзных праблем на постсавецкай прасторы і, наколькі гэта магчыма, стымуляваць тых, ад каго сёння залежыць іх вырашэнне. Не будзе гэтага — мы будзем ісці па нахільнай да згасання нашага супрацоўніцтва».

Садружнасць стане аўтарытэтнай і запатрабаванай, калі будзе вырашаць галоўныя, актуальныя пытанні, прадоўжыў Прэзідэнт і ў якасці прыкладу прывёў канфлікты ў Нагорным Карабаху, Прыднястроўі, Украіне. «Мы неяк нават сарамліва сыходзім ад гэтых пытанняў, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Мы як быццам прывыклі, чакаем, што амерыканцы, Еўрасаюз, яшчэ хто прыедзе, і гэты «моцны дзядзька» нам скажа, у якім кірунку вырашаць гэтую праблему або вырашыць яе за нас».

З’явіліся новыя ўтварэнні на постсавецкай прасторы, дзе ёсць магчымасць больш глыбока абмяркоў-ваць існуючыя праблемы, лічыць Прэзідэнт. Гэта і  Еўразійскі эканамічны саюз, і Саюзная дзяржава, найбольш прасунутая форма інтэграцыі, і АДКБ, і іншыя арганізацыі. «Асабліва мы ў апошні час зрабілі крэн на двухбаковых адносінах, аддалі фактычна ім прыярытэт. Гэта значыць, з’явілася вельмі шмат відавочных тэндэнцый на постсавецкай прасторы, якія штурхаюць нас да таго, што СНД трэба неадкладна прыстасаваць да рэалій сённяшняга дня», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

На пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканаміч-нага савета старшынстваваў Прэзідэнт Беларусі.

Падводзячы вынікі гэтага саміту, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на пасяджэнні ў вузкім складзе было прынята рашэнне, што Расія і Казахстан вельмі сур’ёзна папрацуюць на мяжы з Кыргызстанам і зробяць максімум, каб народ гэтай краіны адчуў, якую карысць ён мае ад ЕАЭС. Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што гэта прынясе вялікую карысць Кыргызстану, у тым ліку па пастаўках на агульны рынак мясной прадукцыі і іншых тавараў.

Парадак дня Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ўключаў 15 пытанняў, і ўсе яны былі разгледжаны на пасяджэнні ў вузкім складзе.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.