Прайшоў трэнінг камісій

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Мац

У аўторак, 29 верасня, на базе Садовага ўчастка для галасавання № 4 Нясвіжская раённая камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь правяла трэнінг у форме дзелавой гульні для членаў участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.  Трэнінг быў праведзены з мэтай мадэлявання і вырашэння сітуацый, якія могуць скласціся на ўчастку для галасавання, выпрацоўкі практычных навыкаў у членаў участковых камісій па рэалізацыі патрабаванняў выбарчага заканадаўства, забеспячэння дэмакратычнасці, транспарэнтнасці выбарчага працэсу, адкрытасці і празрыстасці падліку галасоў і ўстанаўлення вынікаў галасавання. На пытанні,  якія ўзнікалі ў прысутных па ходзе трэнінгу, адказалі старшыня раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мацэль і сакратар камісіі Вольга Макарава. Пры правядзенні трэнінгу прысутнічалі назіральнікі і прадстаўнікі СМІ.

«НН».


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.