Пытанне іміджу і прэстыжу

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка чакае ад беларускіх спартсменаў выступлення на Алімпіядзе-2016 у Рыа-дэ-Жанейра на ўзроўні, адэкватным укладзеным сілам і сродкам. Пра гэта ён заявіў падчас наведвання Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.
Маючыя адбыцца XXXI летнія Алімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанейра будуць найсур’ёзнейшым экзаменам для кожнага атлета і трэнера, для ўсёй спартыўнай галіны. «Цяпер у нас у гэтай сферы робіцца фактычна ўсё, што патрабуецца. Нам вельмі няпроста даецца кожны рубель, які мы туды накіроўваем. Таму беларускі народ мае права разлічваць на належную аддачу», — падкрэсліў Прэзідэнт, дадаўшы, што чакае ад спартсменаў заваёвы хаця б такой колькасці медалёў, якая была на папярэдніх буйных стартах.
Звяртаючыся да спартсменаў, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што іх перамогі — прадмет асаблівага гонару беларускага народа. «Пра беларусаў цяпер гавораць як пра маладую, спартыўную нацыю, якая дынамічна развіваецца. Гэта пытанне не толькі іміджу дзяржавы, але і яе будучыні», — сказаў Прэзідэнт.
БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.