Свята гаспадароў зямлі Ліпаўскай

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Самая маленькая жыхарка вёскі Вялікая Ліпа  Сонечка Дуко атрымлівала падарунак — мяккую цацку —  разам з мамай Сняжанай

Самая маленькая жыхарка вёскі Вялікая Ліпа
Сонечка Дуко атрымлівала падарунак — мяккую цацку —
разам з мамай Сняжанай

Вялікая Прачыста — вельмі   значнае свята ў царкоўным календары. Селянін падводзіць вынікі сваёй працы, з асаблівай пашанай ставячыся да хлеба новага ўра-джаю. Свята Успення Багародзіцы бярэ свой пачатак са старажытных часоў хрысціянства.

Менавіта ў такі дзень сабраліся гаспадары зямлі Ліпаўскай на свята вёскі. Вяскоўцы выходзілі з храма Прасвятой Багародзіцы ў Вялікай Ліпе і адразу  займалі месцы ў “глядзельнай зале” перад збудаванай  сцэнай, размясціўшыся, нібы вялікая сям’я. Гэты дзень для ўсіх стаў днём успамінаў і днём радаснага свята. Як было не ўспомніць у святы дзень землякоў, якія прайшлі вайну і падарылі сённяшняе сонечнае неба тым, хто пра мужнасць у баях ведае толькі з кніжак і кінафільмаў.

Вера Бурновіч і Вольга Була —  дачка і ўнучка паважанай юбіляркі  С.Н. Верамейчык — жывуць у    аграгарадку Высокая Ліпа. На свята яны прыйшлі разам з  праўнучкай юбіляркі  Златай,  якая прыехала з Мінска,  каб павіншаваць любую прабабулю

Вера Бурновіч і Вольга Була — дачка і ўнучка паважанай юбіляркі
С.Н. Верамейчык — жывуць у аграгарадку Высокая Ліпа. На свята яны прыйшлі разам з праўнучкай юбіляркі Златай, якая прыехала з Мінска,
каб павіншаваць любую прабабулю

З вёскі Вялікая Ліпа пайшлі на фронт і ў партызанскія атрады 110 жыхароў. 42 з іх — не вярнуліся…З кожным днём сведак тых часоў усё менш. Але людзі будуць іх заўсёды помніць.

Са словамі падзякі ад усіх    удзельнікаў свята вядучыя звярнуліся да ветэрана  Вялікай Айчыннай вайны Міхаіла Васільевіча Малежа. З болем у сэрцы ветэран успамінае гады ваеннага ліхалецця і сваіх аднапалчан, з якімі змагаўся на 1-м і 2-м Беларускіх франтах у складзе 369-й дывізіі. Сам  Міхаіл Васільевіч быў разведчыкам. З баямі за  вызваленне прайшоў Польшчу, Усходнюю Прусію, дайшоў да Германіі. Сярод узнагарод ветэрана  — ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені, ордэн Славы І ступені, медаль “За адвагу”.

Вядома, у адрас паважанага чалавека прагучала музычнае віншаванне.

З найлепшымі  пажаданнямі  да прысутных звярнуўся галоўны спецыяліст Нясвіжскага раённага  Савета дэпутатаў Аляксандр Карнюшкін.

Сяргей Ліцкевіч і Наталля Майсеня — родныя брат і сястра.  У абоіх — шматдзетныя сем’і. У дзень свята вёскі іх віншавалі музычнымі падарункамі  і сувенірамі на памяць

Сяргей Ліцкевіч і Наталля Майсеня — родныя брат і сястра.
У абоіх — шматдзетныя сем’і. У дзень свята вёскі іх віншавалі музычнымі падарункамі і сувенірамі на памяць

Падарункі і добрыя словы паважаным лю-дзям працы адрасавала намеснік  дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “17 верасня” Вольга Малец. Асабліва на свяце былі адзначаны тыя, хто за сваю самаадданую працу ў гаспадарцы мае высокія дзяржаўныя ўзнагароды. Так, напрыклад, Мікалай Фролавіч Сямёнаў быў  узнагаро-джаны ў свой час ордэнам “Знак пашаны” і медалём “За добрасумленную працу”. А працаваў ён жывёлаводам, брыгадзірам паляводчай брыгады, пазней — загадчыкам свінафермы. Сёння Мікалай Фролавіч на заслужаным адпачынку. Разам з жонкай  Аленай Сяргееўнай выгадавалі трох дачок і сына. Дзеці з павагай ставяцца да ўзросту бацькоў, наведваюцца ў госці, дапамагаюць, калі што трэба. Двор хаты Сямёнавых упрыгожваюць кветкі і зялёныя туі. А гаспадарыць дапамагае сын, які цяпер жыве з бацькамі разам.

Вера Сяргееўна Засулевіч мае медаль “За  працоўную адзнаку”. Жанчына шмат гадоў працавала паляводам у калгасе, у дождж і спёку яе рукі песцілі зямельку-маці, каб тая аддзячыла людзей добрым ураджаем. Вера Сяргееўна прыветлівы і актыўны чалавек. Трымае свойскую птушку, гаспадарыць у агародчыку. Для кожнага яна знойдзе добрыя словы, кожнага выслухае і, калі трэба, дасць слушную параду. І знаходзячыся на пенсіі, Вера Сяргееўна ішла працаваць у сельгаспрадпрыемства. За гэта і паважаюць яе вяскоўцы, за гэта і высокую ўзнагароду мае.

Асабліва горача віталі ўдзельнікі свята паважаных лю-дзей  з вялікім жыццёвым вопытам. Музычныя падарункі прымалі Зінаіда Антонаўна Зянько, Ганна Адамаўна Бруй, Анатоль Паўлавіч Сасноўскі, Юльян Іванавіч Кунаш, На-дзея Іванаўна Малец, Ніна Сяргееўна Азарка, Марыя Іванаўна Новік, Неаніла Пятроўна Хаванская, Марыя Юльянаўна Гурын, Алена Сяргееўна Сямёнава, Марыя Іванаўна Дзярнова. А 90-гадовы юбілей у гэтым го-дзе  адзначыла Соф’я Нікадзімаўна Верамейчык.

Старшыня Ліпскага сельскага  выканаўчага камітэта  Наталія Карпач уручае падарунак Неаніле  Пятроўне Хаванскай

Старшыня Ліпскага сельскага
выканаўчага камітэта Наталія Карпач уручае падарунак Неаніле
Пятроўне Хаванскай

Сваё 90-годдзе Соф’я Нікадзімаўна  Верамейчык сустракала  разам з усімі  вяскоўцамі. Ад сельгаспрадпрыемства  і сельвыканкама яе віншуе Наталія Карпач

Сваё 90-годдзе Соф’я Нікадзімаўна
Верамейчык сустракала разам з усімі
вяскоўцамі. Ад сельгаспрадпрыемства
і сельвыканкама яе віншуе Наталія Карпач

Эстафету віншаванняў ад юбіляркі прымала  цёзка — сваё першае свята вёскі з аднавяскоўцамі адзначыла самая юная жыхарка — маленькая  Сонечка Дуко.

Давер, цяпло, утульнасць — так хочацца, каб гэтых якасцей сярод блізкіх лю-дзей было больш.  Тады і ў сем’ях бу-дзе мір ды лад. Тут цябе зразумеюць, тут цябе падтрымаюць. Менавіта на гэтых якасцях будуюцца адносіны ў шматдзетных сем’ях Вялікай Ліпы — Сяргея і Вольгі Ліцкевіч, Сяргея і Валянціны Філатавых, Віктара і Наталлі Майсеня, Дзмітрыя і Алены Нізавых.

Поруч, у каханні і згодзе, жывуць ён і яна, і калі за дзесяцігоддзі яны могуць зразумець адзін аднаго з погляду, могуць заўважыць толькі самае лепшае, што падарыла жыццё ў пары, і не згубіць цеплыні адносін і павагі, значыць, яны ўмеюць прабачаць і кахаць. Юбілеі вяселля з пажаданнямі шчасця і долі на свяце  вёскі адзначалі Міхаіл і Галіна Кулакоўскія,  Сяргей і Аксана Пазняк, Сяргей і Вольга Ліцкевіч.

На сцэне — артысты Высакаліпскага СДК і Сноўскага СЦК

На сцэне — артысты Высакаліпскага СДК і Сноўскага СЦК

На ўсё наваколле гучалі ў гэты дзень песні для вяскоўцаў. З задавальненнем музычныя падарункі дарылі ўдзельнікі мастацкай  самадзейнасці Высакаліп-скага  сельскага Дома культуры і Сноўскага сельскага цэнтра культуры.

Вершаванымі радкамі артысты славілі чалавека-пераможцу, чалавека працы. У заключэнне, як заклік, прагучалі словы верша:

“Якой далёкай 

ні будзе дарога,

Якім бы шырокім

ні здаўся прасцяг,

Вяртайся сюды,

да святога парога,

Адкуль твой пачатак

і дзе твой працяг!”

Іна ВАСІЛЕВІЧ.

Фота Жанны

ЧАРКАСАВАЙ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.