Святкавала Цэнтральная свой дзень нараджэння

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

kraski-zemli-markovichskoy_7

Любая наша вёска Завітая… Багатая ты сваёй гісторыяй. Шмат гадоў прайшло з часу твайго заснавання. З архіўных дакументаў вядома, што За-вітая пачала будавацца ў 1901-1902 гг. Аб гэтым сведчылі запісы, якія захоўваліся ў свой час у яе жыхара  Фамы Сяргеевіча Чурылы. Яго бацькі вялі сшытак, у якім адзначаліся выплаты, нядоімкі. Людзі з Квачоў і з Крутога Берага атрымлівалі надзелы зямлі і перасяляліся на хутары ў Завітую.

Сёння аповед наш пойдзе пра адну з вуліц вёскі — Цэнтральную. Цікава, што ў яе два гады нара-джэння. Самыя старыя дамы стаялі даўно, з пачатку мінулага стагоддзя. Жылі тут сем’і Корсак, Глінскіх і Верабей. Падчас будаўніцтва газакампрэсарнай станцыі ўзнікла патрэба перасяліць людзей з хутароў, пачалася новая забудова вуліцы Цэнтральнай. Гэта было ў 1975 годзе.

Таму сёлета і адзначалі жыхары гэтай вуліцы яе 40-гадовы юбілей. А дапамагла яго арганізатарам старшыня прафсаюзнага камітэта ДП “Эксперыментальная база “Свеклавічная” Алена Уладзіміраўна Галяновіч, якая і сама прыехала да вяскоўцаў.

Вядучыя свята расказалі пра самую старэйшую жыхарку вуліцы Аляксандру Мацвееўну Рачок, якая ўсё жыццё працавала ў саўгасе “Буракаводчы” ў жывёлагадоўлі. Вялі аповед пра яе суседку — самую маленьку жыхарку вуліцы Аляксандру Валянцей, пра былых і цяперашніх працаўнікоў эксперыментальнай базы “Свеклавічная” і іншых арганізацый.

Трэба назваць гэтых людзей, бо яны заслугоўваюць таго. Тадэвуш Віктаравіч Чухлей, Уладзіслава Ігнацьеўна Глінская, Антон Мікалаевіч Карпач, Ніна Сцяпанаўна Пракапчук, Ларыса Яраславаўна Колбік, Жана Антонаўна Гнецька, Ніла Сямёнаўна і Мікалай Мікалаевіч Янукевіч, Станіслава Іванаўна Сільвановіч…

На свяце працавалі дзіцячыя пляцоўкі з батутамі і машынкамі, а таксама гандлёвыя рады.

Прысутных частавалі караваем. Для іх было наладжана тэатралізаванае прадстаўленне, спявалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Сейлавіцкага і Завітанскіх сельскіх клубаў, якіх гледачы з вялікім задавальненнем сустракалі і доўга не адпускалі апладысментамі.

Жыхары вуліцы Цэнтральнай вёскі Завітая І.М. Сцепанюк,  Л.Ф. Варанковіч і іншыя.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.