Усё лепшае — дзецям

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Фота 1

Фота 1

1 верасня расчыніў свае дзверы абноўлены дзіцячы сад у аграгарадку Сейлавічы. Усе з нецярпеннем чакалі таго дня, калі пасля рамонту сучасны дзіцячы сад сустрэне маленькіх наведвальнікаў.

Ва ўрачыстай цырымоніі яго адкрыцця прынялі ўдзел старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Іван Крупко, намеснік старшыні Аляксандр Майсеня, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Клішэвіч, дырэктар ААТ «Сейлавічы» Сяргей Пілішчык, старшыня Сейлавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Васіль Чычко,  дырэктар Сейлавіцкага навучальна-педагагічнага комплексу дзіцячага сада-сярэдняй школы Валерый Казубоўскі.

На тэрыторыі ўстановы адукацыі гасцей сустракалі выхаванцы, якія падарылі дарослым шчаслівыя ўсмешкі і радасны дзіцячы смех (здымак 2). А цудоўныя вершы, прачытаныя дзеткамі, надалі непаўторнае зачараванне гэтай урачыстай падзеі. У адрас усіх прысутных было сказана шмат прыемных, добрых слоў і пажаданняў. Старшыня раённага выканаўчага камітэта Іван Крупко адзначыў, што адкрыццё дзіцячага садка — гэта сапраўднае свята, якому папярэднічала карпатлівая праца, распачатая ў канцы ліпеня бягучага года. Рамонтныя работы выкананы гаспадарчым спосабам на суму каля 500 млн. рублёў. У выніку зведала змены як знешняе, так і ўнутранае аздабленне ўстановы. Цяпер увагу жыхароў аграгарадка прыцягваюць абноўленыя дах і фасад, новыя вокны, яркія вулічныя гульнявыя комплексы, дзіцячыя пясочніцы і веранда. Усё гэта прадумана да дробязей для прыемных шпацыраў. А ўнутры будынка — багацце святла, камфорт, сцены, пафарбаваныя ў пастэльныя колеры, новая мэбля, роўна выкладзеная кафляная плітка ў калідорах, сучасныя батарэі, новая сантэхніка і многае іншае.

Фота 2

Фота 2

На парозе ўстановы гасцей і выхаванцаў сустракалі мульты-плікацыйныя персанажы  — Кот Матроскін і Шарык (здымак 3).

І вось пасля добрых пажаданняў наступіў самы доўгачаканы момант свята — адкрыццё дзіцячага садка. Права перарэзаць сімвалічную святочную стужку было прадастаўлена старшыні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Івану Крупко і дырэктару Сейлавіцкага навучальна-педагагічнага комплексу дзіцячага сада-сярэдняй школы Валерыю Казубоўскаму (здымак 1).

Далей  гасцей і бацькоў за-прасілі на экскурсію ў абноўлены дзіцячы сад, падчас якой дырэктар установы падкрэсліў,  што садок на сённяшні дзень адпавядае ўсім сучасным патрабаванням. Ад імя бацькоў словы па-дзякі выказала Таццяна Кісун.  Яна адзначыла, што «… дзеткам пашанцавала: яны змогуць наведваць сучасны дзіцячы сад у сельскай мясцовасці». Свята адбылося, а цяпер  калектыў дзіцячага садка  займаецца радаснымі клопатамі з выхаванцамі. Разам з дарослымі яны пачынаюць рабіць свае маленькія адкрыцці, рыхтавацца да новых святочных падзей. І радасна за тых дзетак, якія  наведваюць гэты добры і прыгожы палац дзяцінства.

Фота 3

Фота 3

«НН».

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.