УВАГА, НЕБЯСПЕКА!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

газ

ДА ВЕДАМА НАСЕЛЬНІЦТВА, КІРАЎНІКОЎ

ПРАДПРЫЕМСТВАЎ, АРГАНІЗАЦЫЙ, СЕЛЬГАСПРАДПРЫЕМСТВАЎ!

На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку на тэрыторыі нашага раёна, праходзяць магістральныя газаправоды Ямал-Еўропа, Таржок-Мінск-Івацэвічы, адводы да ГРС «Нясвіж», «Гарадзея», «Сноў», «Клецк», «Салігорск», перамычка паміж г/п Таржок-Мінск-Івацэвічы/Ямал-Еўропа і паралельна з імі —  кабелі тэхналагічнай сувязі.

У адпаведнасці з Правіламі аховы магістральных газаправодаў, у ахоўных зонах (да 350 метраў па абодва бакі ад газаправода) без пісьмовай згоды з прадпрыемствамі, якія эксплуатуюць іх,

ЗАБАРАНЯЕЦЦА:

— узводзіць любыя будынкі, садзіць дрэвы і кустарнікі ўсіх відаў, складзіраваць  кармы, угнаенні і матэрыялы, сена і салому, размяшчаць канавязі, трымаць жывёлу, арганізоўваць вадапоі, нарыхтоўваць лёд, узводзіць праезды і пераезды праз трасы газаправодаў, рабіць прыпынкі транспарту, трактароў і механізмаў, размяшчаць  калектыўныя сады і агароды, праводзіць меліярацыйныя, мантажныя, бура-выбуховыя і планіровачныя работы, бурыць свідравіны ці шурфы, рабіць пляцоўкі для сельгасавіяцыі,  звалкі, спальваць любыя адходы, дапускаць зборышчы людзей і г.д.

Па пытаннях  правядзення работ у ахоўных зонах газаправодаў (да 350 метраў па абодва бакі ад газаправода) неабходна звяртацца ў Нясвіжскае ўпраўленне магістральных газаправодаў, якое знаходзіцца па адрасе: 222603, Мінская вобласць, г.Нясвіж, філіял «Нясвіжскае УМГ» ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь».

Тэлефоны для даведак: 5-43-49, 6-22-41, 6-22-04.

За парушэнне патрабаванняў Правілаў аховы магістральных трубаправодаў на вінаватых накладаецца адміністрацыйнае пакаранне ў выглядзе штрафу, калі гэтыя дзеянні па сваім характары не цягнуць за сабой крымінальнай адказнасці.

Філіял «Нясвіжскае УМГ».


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.