Восеньскі кірмаш — ураджай будзе ваш!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Фота 1

Фота 1

У суботу, 17 кастрычніка, у Нясвіжы прайшоў чарговы восеньскі кірмаш. Сваю прадукцыю прадставілі 27 суб’ектаў гаспадарання Нясвіжскага і суседніх Клецкага і Капыльскага раёнаў.

У шырокім асартыменце на кірмашы былі прадстаўлены гародніна і садавіна, бульба, збожжа, мясная прадукцыя. Асаблівым попытам карысталася свежая рыба ААТ “Альба”: карась, таў-  сталобік, карп адборны, карп  люстраны. “Больш за ўсё купляюць карася, ён па смаку самы  салодкі, ды і юшка з яго добрая, — распавядае работнік  ААТ “Альба” Аляксандр Гунін (фота 2).  — Карпаў таксама добра бяруць, думаю, сёння ўся рыбка разыдзецца”.

Фота 2

Фота 2

Сапраўдны ажыятаж назіраўся ля гандлёвай кропкі ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя”. Пакупнікі літаральна расхоплівалі пяцікілаграмовыя авоські з сакавітымі яблыкамі (фота 1).

— Мы прадаём яблыкі сартоў “імрус”, “белая салодкая”, “шампіён” і “Алеся”. Попыт вялікі, бо нашу прадукцыю даўно ўсе ведаюць. Вось і саджанцы сёння бяруць ахвотна, — расказвае работнік станцыі Анатоль Кудзін.

На кірмашы можна было купіць усё неабходнае.

— Я прыехала за бурачкамі, таму што ў мяне ў гэтым годзе не ўрадзіліся, — распавядае  адна з пакупіц. — Купіла яблыкаў, рыбкі, цяпер яшчэ морквы вазьму. Увогуле, усё, што трэба было,  купіла.

Несвіжанін Чэслаў Крашэўскі, напрыклад, набыў капусту для квашання (фота 3).

Фота 3

Фота 3

Напрыканцы кірмашу ўсе засталіся задаволенымі: прадаўцы з’ехалі “пустыя”, пакупнікі пайшлі дадому з поўнымі авоськамі.

Наталля ЕРМАШЭНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.