«Я гадую сваіх дзяцей для Беларусі»

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

IMG_3989

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей мнагадзетных жанчын з усіх абласцей краіны. У ліку ўдастоеных ордэна Маці — галоўны бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Нясвіж-скай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя П.Пранузы Валянціна Васільеўна Шчарбакова (на фота) і тэхнічны работнік інтэрната ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» Таццяна Віктараўна Дранчук.

З адной з іх — В.В.Шчарбаковай мы пагутарылі пасля цырымоніі яе ўзнагароджвання, якая праходзіла ў Палацы Незалежнасці восьмага кастрычніка.

— Для мяне гэта памятны момант, — дзеліцца сваімі ўражаннямі Валянціна Васільеўна. — Узнагароджванне праводзіў Прэзідэнт нашай краіны. У маім жыцці было шмат цікавых сустрэч, але гэтая — самая значная. Больш за ўсё спадабалася, што мамы атрымлівалі ўзнагароду нароўні з ваеннымі, навукоўцамі, дзеячамі мастацтваў, журналістамі, спартсменамі. Прыемна, што статус мнагадзетнай маці ў нашай краіне цэніцца так высока. Я гадую сваіх дзяцей для Беларусі і хачу, каб яны жылі і працавалі на карысць сваёй Радзімы.

У Валянціны Васільеўны пяцёра дзяцей.

Самаму малодшаму Віталю адзін год і восем месяцаў, а старэйшай Кацярыне якраз сёння, чатырнаццатага кастрычніка, спаўняецца дваццаць гадоў — у сям’і ў гэты дзень двайное свята.

Наталля ЕРМАШЭНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.