З удзячнасцю — матулям

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На святочнай сцэне — заслужаны настаўнік БССР Зінаіда  Іванаўна Усовіч, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Леаніда Мікалаеўна Віхрова, Намеснік старшыні Нясвіжскага  райвыканкама Аляксандр Іванавіч Майсеня, заслужаныя  работнікі сельскай гаспадаркі БССР Ніна Уладзіміраўна  Бутрымовіч і Алена Міхайлаўна Беза, шматдзетная маці  Валянціна Васільеўна Шчарбакова

На святочнай сцэне — заслужаны настаўнік БССР Зінаіда
Іванаўна Усовіч, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Леаніда Мікалаеўна Віхрова, Намеснік старшыні Нясвіжскага
райвыканкама Аляксандр Іванавіч Майсеня, заслужаныя
работнікі сельскай гаспадаркі БССР Ніна Уладзіміраўна
Бутрымовіч і Алена Міхайлаўна Беза, шматдзетная маці
Валянціна Васільеўна Шчарбакова

14 кастрычніка, калі ва ўсёй нашай краіне адзначаўся Дзень маці, у раённым цэнтры культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае гэтай даце, пад назвай “Маці, імя тваё я нясу праз жыццё, як святло”. Першым прысутных павіншаваў з гэтым святам намеснік старшыні Нясвіж-скага райвыканкама Аляксандр Майсеня. У сваім прывітальным слове ён сказаў, што сярод шматлікіх святаў, якія адзначаюцца ў нашай краіне, Дзень маці займае асаблівае месца. Гэта свята асабістае і дарагое для кожнага чалавека, таму што ніхто з нас не можа з’явіцца на свет без маці і менавіта яна — той першы і самы родны чалавек, які адкрывае перад намі свет і падае прыклад бескарыслівай і ўсеабдымнай любові. “Калі жанчына дала жыццё і мацярынскі клопат не толькі аднаму-двум, а нават пяці, сямі, дзесяці і больш дзецям, то гэта самы сапраўдны подзвіг, які прызнаецца і шануецца на самым высокім узроўні, — зазначыў Аляксандр Іванавіч. — Сведчаннем гэтаму з’яўляецца ордэн Маці, якога на сённяшні дзень удастоены 45 жыхарак Нясвіжа і раёна. Увогуле на Нясвіжчыне зараз 417 шматдзетных сем’яў, у якіх выхоўваецца 1380 дзяцей”.

Сваёй дзіцячай  абаяльнасцю пакарыў залу юны спявак Максім Глаз

Сваёй дзіцячай
абаяльнасцю пакарыў залу юны спявак Максім Глаз

Спявае Альбіна Грынкевіч

Спявае Альбіна Грынкевіч

Намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Майсеня таксама выканаў пачэсную місію ўручэння шматдзетнай маці Валянціне Шчарбаковай, якая на мінулым тыдні атрымала ордэн Маці з рук Прэзідэнта краіны, падарунка ад раённай улады — дакументаў на новую пральную машыну “Атлант”. У адказ Валянціна Васільеўна выказала шчырыя словы ўдзячнасці раённай уладзе за аказаны ёй вялікі гонар, а сацыяльнай службе — за дапамогу і падтрымку. Яна заклікала маладых жанчын не баяцца нараджаць дзяцей, таму што са з’яўленнем на свет кожнага новага чалавечка жыццё маці нібы пачынаецца спачатку і расквечваецца ўсімі колерамі вясёлкі, а ў яе сэрцы змяшчаецца ўсё больш і больш любові.

Асаблівыя віншаванні былі таксама адрасаваныя жанчынам, якія здолелі спалучыць у сваім сэрцы любоў да дзяцей з любоўю да прафесіі. Падзячныя пісьмы старшыні райвыканкама атрымалі заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі БССР Алена Міхайлаўна Беза і Ніна Уладзіміраўна Бутрымовіч, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Леаніда Мікалаеўна Віхрова, заслужаны настаўнік БССР Зінаіда Іванаўна Усовіч.

Вельмі цёпла таксама гаварылі пра святую місію мацярынства благачынны цэркваў Нясвіжскай акругі протаіерэй Аляксандр Данчанка, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Крупец, галоўны інжынер СП ТАА “Фармлэнд”, бацька траіх дзяцей Аляксей Славашэвіч.

Танцавальную падтрымку дуэту Івана Еўтуха і Вікторыі Мохарт стваралі маленькія  танцоры, выхаванцы Кацярыны Лабазы

Танцавальную падтрымку дуэту Івана Еўтуха і Вікторыі Мохарт стваралі маленькія танцоры, выхаванцы Кацярыны Лабазы

Шмат яскравых, пазітыўных эмоцый падарылі ўсім прысутным у зале нашы, мясцовыя, артысты, як вопытныя, так і зусім юныя. Гледачы дарылі гарачыя апладысменты сямейнаму дуэту Таццяны і Ганны Язэпчык, якія так пранікнёна выканалі песню з рэпертуару Валерыі “Ты мая”, што на вачах у многіх заблішчэлі слёзы, салістам Ігару Гарбачову і Любові Дрык, маленькім танцорам харэаграфічнага калектыву Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў, іх крыху старэйшым калегам па танцах з Гарадзейскай ДШМ, непараўнальнаму народнаму ансамблю “Нясвіжскія лыжкары” і іншым дарослым і маленькім артыстам, якія пастараліся з нагоды Дня маці стварыць для віноўніц урачыстасці добрае, прыгожае, запамінальнае свята.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.  

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.