“Залатому” ўзросту прысвячаецца

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Фота 1

Фота 1

У мінулы чацвер у раённым цэнтры культуры прайшоў канцэрт, прысвечаны Дню пажылых людзей, пад сімвалічнай назвай “І ніколькі мы з табой не пастарэлі”. На пачатку ўрачыстага мерапрыемства да прысутных у зале са шчырымі словамі ўдзячнасці звярнуўся намеснік старшыні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Майсеня. Ад імя раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў ён павіншаваў усіх з Днём ушанавання людзей, якія прайшлі вялікі жыццёвы шлях, заслужылі ўсеагульную павагу добрасумленнай працай, выкананнем прафесійнага і грамадзянскага абавязку, актыўным   удзелам у стварэнні прамысловага, сель-скагаспадарчага, адукацыйнага і культурнага патэнцыялу нашага раёна і краіны ў цэлым. Аляксандр Іванавіч таксама выканаў пачэсны абавязак узнагароджвання людзей шаноўнага ўзросту, якія і цяпер уносяць вялікі ўклад у грамадскае жыццё раёна. Так, ён уручыў Падзячныя пісьмы старшыні райвыканкама старшыні Нясвіжскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў”, члену прэ-зідыума раённага савета ветэранаў, актыўнай  удзельніцы хору ветэранаў “Аптымісты” і валанцёрскага руху “Пажылыя — пажылым” Галіне Антонаўне Галабурдзе, члену прэзідыума раённага савета ветэранаў, актыўнай удзельніцы хору ветэранаў “Аптымісты” і валанцёрскага руху “Пажылыя — пажылым”, удзельніцы абласнога марафону-конкурсу “Сярэбраная ніць”, прысвечанага 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, Ганне Іосіфаўне Ярмалінскай, ветэрану Вялікай Айчыннай вайны, актыўнаму ўдзельніку работы па патрыятычным выхаванні моладзі Георгію Рыгоравічу Галдзецкаму (на фота 2 — злева), члену ГА “Беларускі саюз майстроў народнай творчасці”, майстру саломапляцення Ларысе Паўлаўне Гетнер (фота 4), члену прэзідыума раённага савета ветэранаў, воіну-інтэрнацыяналісту, удзельніку работы па патрыятычным выхаванні моладзі Івану Адамавічу Драздовічу (на фота 2 — справа) і актыўнаму ўдзельніку ансамбля песні “Элегія” Барысу Іосіфавічу Юшко.

Фота 2

Фота 2

Фота 3

Фота 3

Фота 4

Фота 4

У рамках урачыстага мерапрыемства прайшло таксама падвядзенне вынікаў раённага конкурсу на лепшы падворак, які па традыцыі арганізоўвае раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоў-вання насельніцтва. З прыгажосцю сядзіб яго ўдзельнікаў прысутныя ў зале змаглі завочна пазнаёміцца пры дапамозе відэафільма, а пераможца і прызёры конкурсу прымалі віншаванні і падарункі.

Для іх узнагароджання на сцэну ізноў быў запрошаны намеснік старшыні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Майсеня. Ён уручыў пераможцы і прызёрам конкурсу дыпломы і памятныя падарункі, якія паслужаць для далейшага ўпрыгожвання прысядзібных участкаў дбайных гаспадароў. Першае месца было прысуджана жыхарцы вёскі Міцькавічы Ланскага сельскага Савета Вользе Аляксандраўне Ладзяце, другое — сям’і Тамары Юльянаўны (фота 3) і Вікенція Леанідавіча Калевіч з аграгарадка Сейлавічы, трэцяе — жыхарцы аграгарадка Аношкі Казлоўскага сельскага Савета Вользе Дзмітрыеўне Асіповіч. Іх таксама павіншавалі старшыня Ланскага сельвыканкама Аляксандр Лях, старшыня Сейлавіцкага сельвыканкама Васіль Чычко і старшыня Казлоўскага сельвыканкама Алег Яраш.

Свае музычныя падарункі пераможцы і прызёрам раённага конкурсу на лепшы падворак, а таксама ўсім людзям шаноўнага ўзросту, якія знаходзіліся ў зале, дарылі народны ансамбль песні “Млечны шлях”, Іван Буглай, Ігар Дубешка і Жанна Чучман, Валянціна Шарапа і Ядзвіга Брытвіч (фота 5), узорны ансамбль гарманістаў “Аношкаўскія музыкі” і іншыя выдатныя артысты нашага раёна.

Напрыканцы фінальнай песні пад красамоўнай назвай “Трэба жыць”, якая гучала ў выкананні Аляксандра Герасімовіча, гледачы дружна ўсталі (фота 1), дзякуючы гарачымі апладысментамі за створанае для іх свята, за цеплыню і любоў, з якімі яно было падрыхтавана.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.