Адбудзецца дэнамінацыя

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

деньги

З першага ліпеня 2016 года ў краіне будзе праведзена дэнамі-нацыя афіцыйнай грашовай адзінкі Беларусі. Замену банкнот плануюць ажыццявіць з ліпеня па 31 снежня 2016 года. Аб гэтым гаворыцца ва Указе №450 «Аб правядзенні дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь», які быў падпісаны Кіраўніком дзяржавы                  4 лістапада.

Замест банкнот узору 2000 года (што мы маем сёння) у ліпені ў абарачэнне ўвойдуць грашовыя знакі ўзору 2009 года ў выглядзе банкнот і манет у суадносінах 10 тысяч «старых» рублёў да 1 беларускага рубля новага ўзору. Уводзяцца і манеты: новы рубель будзе роўны 100 беларускім капейкам узору 2009 года.

У падпісаным указе адзначаецца, што з 1 ліпеня па 31 снежня 2016 года «старыя і новыя» грошы будуць знаходзіцца ў паралельным абароце, абавязковым з’яўляюцца да прыёму пры ўсіх відах плацяжоў без абмежаванняў у паказаных вышэй суадносінах (1:10 тысяч).

Потым абмен старых банкнот будзе ажыццяўляцца без абмежаванняў і без спагнання ўзнагароджання з 1 студзеня 2017 года па 31 снежня 2019-га — у Нацыянальным банку, банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях Беларусі, а з 1 студзеня 2020-га па 31 снежня 2021 года — у Нацыянальным банку.

Указам вызначаецца, што з          1 ліпеня па 31 снежня 2016 г. вытворцы, прадаўцы, пастаўшчыкі, выканаўцы і іх прадстаўнікі пры прадастаўленні спажыўцам інфармацыі аб прапанаваных таварах (работах, паслугах) абавязаны ўказваць цэны (тарыфы) у грашовых знаках старога і новага ўзораў.

Памятныя банкноты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам, з 1 ліпеня 2016 года падлягаюць прыёму пры ўсіх відах плацяжоў без абмежаванняў у суадносінах, паказаных вышэй, памятныя і зліткавыя (інвестыцыйныя) манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацбанкам, падлягаюць прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без абмежаванняў.

 

 

Гарызонты

супрацоўніцтва

Беларуска-кітайскія дамоўленасці на вышэйшым узроўні будуць рэалізаваны ў тэрмін. Пра гэта заявіў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з намеснікам міністра камерцыі Кітая, спецпрадстаўніком КНР па справах міжнародных перамоў па гандлёвых пытаннях Чжун Шанем.

На перамовах гаворка ішла аб пашырэнні і паглыбленні ўсебаковага стратэгічнага партнёрства паміж дзвюма дзяржавамі па ўсіх напрамках. Вялікая ўвага была ўдзелена рэалізацыі канцэпцыі «Адзін пояс — адзін шлях», актыўны ўдзел у якой мае намер прыняць Беларусь.

У цэнтры ўвагі былі пытанні будаўніцтва Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень». Адзначалася, што парк закліканы стаць цэнтрам міжрэгіянальных беларуска-кітайскіх сувязей, якім Беларусь і Кітай надаюць вялікае значэнне. Размова ішла таксама аб магчымасці спрашчэння гандлёва-эканамічных сувязей і ліквідацыі бар’ераў з мэтай паскарэння тэмпаў развіцця беларуска-кітайскага супрацоўніцтва. Абмеркаваны пытанні рэалізацыі буйных сумесных праектаў, а таксама супрацоўніцтва ў фінансава-крэдытнай сферы. Узаемным было меркаванне аб усебаковым пашырэнні беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.