Афіцыйна

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

Па законах эканомікі і жыцця

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з кіраўніком місіі Міжнароднага валютнага фонду па Беларусі Пітэрам Долманам прапановы МВФ датычна перспектыў узаемадзеяння і асноўных момантаў будучай праграмы супрацоўніцтва.

Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы адзначыў, што ні адзін пункт, які прапануецца МВФ, не выклікае ў яго непрымання. Як лічыць кіраўнік дзяржавы, прапановы фонду заснаваны на абсалютна аб’ектыўных законах эканомікі, жыцця. «Формула адна: атрымліваеш паслугу — плаці за гэтую паслугу ў поўным аб’ёме», — сказаў ён.

Прэзідэнт з задавальненнем адзначыў, што Беларусь і МВФ дакладна выконваюць дамоўленасць па прапрацоўцы праграмы, якая павінна паслужыць асновай супрацоўніцтва. Пытанне, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, толькі ў тэрмінах. Пры гэтым Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што ў дадзеным выпадку ў бакоў не будзе вельмі вялікай разбежкі «ў разуменні гэтых тэрмінаў і ў тэрмінах наогул». Беларускі бок нацэлены на тое, каб выпрацаваныя сумесна з фондам прапановы рэалізаваліся ў гранічна кароткі час.

У час сустрэчы Аляксандр Лукашэнка зрабіў акцэнт на тым, што ў Беларусі, падабаецца гэта фонду ці не, не маюць намеру ламаць выпрацаваную схему сацыяльнай дзяржавы. «Мы не можам пакінуць ні адно дзіця, ні аднаго старога, інваліда без дапамогі нашага грамадства, дзяржавы, — падкрэсліў Прэзідэнт. — У гэтым сэнс сацыяльнай дзяржавы. Мы не можам іх проста выкінуць на абочыну дарогі, па якой ідзём».

Усе астатнія прапановы фонду, як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, абсалютна рэалізуюцца ў Беларусі.

У сваю чаргу, Пітэр Долман лічыць, што ў МВФ і беларускага боку адны мэты па пабудове эфектыўнай і развітой эканомікі Беларусі. Ён падзякаваў Прэзідэнту за адкрытасць, якую Аляксандр Лукашэнка прадэманстраваў падчас сустрэчы. Па словах кіраўніка місіі МВФ, гэта служыць знакам вельмі прадукцыйнага ўзаема-дзеяння, якое развіваецца паміж фондам і Беларуссю.

 

На зразумелай мове

Партнёрства Беларусі і Сербіі набывае новыя грані, становіцца ўсё больш важкім і выніковым. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са сваім сербскім калегам Таміславам Нікалічам, які знаходзіўся ў Мінску з афіцыйным візітам.

Гаворачы аб гандлёва-эканамічных стасунках, Прэзідэнт Беларусі нагадаў аб пастаўленай перад урадамі дзвюх краін задачы па дасягненні аб’ёмаў узаемнага гандлю ў $0,5 млрд. У 2014 годзе краіны дасягнулі ўжо $250 млн. таваразвароту. «Сёлета мы таксама прырастаем у нашым таваразвароце, так што, думаю, у найбліжэйшы час, прынамсі ў гэтай пяцігодцы, мы дасягнем таго ўзроўню, які з вамі намецілі. Я буду вельмі рады, і, думаю, вы таксама, калі нам прыйдзецца адкарэкціраваць гэтую лічбу ў бок павелічэння», — пад-крэсліў Прэзідэнт Беларусі.

Што тычыцца палітычных адносін, то Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што праблем таксама няма. «Мы заўсёды вас падтрымлівалі і будзем падтрымліваць, гэтак жа, як і вы, у міжнародных арганізацыях. Мы паабяцалі, што падчас вашага старшынства ў АБСЕ зробім максімум для таго, каб вы ніколі не сказалі, што мы былі пасіўныя ў гэты перыяд», — дадаў беларускі лідар.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.