Бліскучая камедыя на тонкія тэмы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

DSC09828

У мінулы чацвер у РЦК адбылося пацверджанне ганаровага звання заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь Нясвіжскага тэатра імя Уршулі Радзівіл, якое праходзіла ў прысутнасці камісіі Міністэрства культуры.

Наш тэатр даваў спектакль “Дружная сямейка” (рэжысёр Яўген Валабоеў) па п’есе “Гуляем у дружную сям’ю ці Гарнір па-французску”. Гэта бліскучая француз-ская камедыя для аматараў вытанчанага гумару на вельмі далікатныя тэмы. Яе аўтар Марк Камалеці — адзін з самых яркіх прадстаўнікоў накірунку, названага «бульварным» тэатрам. Просты, на першы погляд, сюжэт у той жа час уяўляе сабой заблытаную інтрыгу. Недалёка ад Парыжа, у загарадным доме, перабудаваным з былой фермы, чакаецца маленькая вечарынка. На яе павінны сабрацца вельмі блізкія да гаспадара дома, Бернарда (Леанід Буднік), людзі: палюбоўніца Сюзанна (Вольга Кудзін) і сябар Раберт (Максім Курганскі), якога ён запрашае да сябе для стварэння алібі. Але жонка Бернарда — Жаклін (Юлія Гарбачова) — нечакана змяняе сваё першапачатковае  рашэнне паехаць наведаць маму і застаецца дома, каб сустрэцца са сваім каханкам і сябрам Бернарда. Маленькая хлусня Бернарда, пры дапамозе якой ён стараецца загладзіць незапланаваную сітуацыю, імкліва ўзрастае ў геаметрычнай прагрэсіі — з уласцівай яму вынаходлівасцю гасападар дома вырашае не пазбаўляць сябе прыемных гасцей, а проста выдаць сваю каханку  за каханку сябра, не падазраючы аб тым, што гэты самы сябар — каханак яго ўласнай жонкі. Сітуацыя ўскладняецца тым, што ў доме з’яўляецца кухарка Сюзетта (Настасся Грабарава), запрошаная з агенцтва. Няцяжка здагадацца, што ў выніку раскошная даўганогая прыгажуня Сюзанна апынецца на кухні, а кухарка будзе выдаваць сябе за  вытанчаную даму ў гасцінай…

DSC09742

Падчас тэатральнай дзеі адна нечаканасць змяняла другую, апошнім сюрпрызам стала з’яўленне на сцэне мужа кухаркі, брутальны вобраз якога яскрава ўвасобіў Аляксандр Нялюбін. Вось тут удзельнікам вечарынкі і прыйшлося адкрыць усе карты.

Вельмі часта ў жыцці здараецца так, што сямейныя адно-сіны ператвараюцца проста ў гульню пад назвай “дружная сям’я”. “Дык вып’ем жа за нашых жонак і палюбоўніц! І няхай яны ніколі не сустракаюцца!” — гэта фраза сатырыка Курта Ванегута магла б стаць эпіграфам да спектакля.

Разблытаць усю гэту заблытаную любоўную гісторыю дапамагла толькі кропелька шчырага пачуцця, аб якім героі ўсё ж такі ўспомнілі ў фінале гэтага перапоўненага інтрыгамі вечара і пераацанілі сваё стаўленне да сямейных каштоўнасцей.

Камісія Міністэрства культуры дала высокую ацэнку работы нашых акцёраў, якія выканалі свае ролі вельмі жыва і пераканаўча. Да таго ж, як заўважылі госці з Мінска, “іграць камедыю нашмат цяжэй, чым трагедыю”, і наш тэатр выдатна справіўся з гэтай задачай.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота

Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Бліскучая камедыя на тонкія тэмы: 1 комментарий

  • 12.11.2015 в 21:15
    Permalink

    Droga Pani Sofi, dziękuje bardzo za piekną relację.. jakże mi żal,ze nie moge spektaklu zobaczyć.. ale Pani opowieść i zdjęcia pani Natalli przybliżają wszystko bardzo dokładnie ..mozna zamknąć oczy .. i widziec i słyszeć.
    Ciesże sie bardzo,ze w NASZYM NIESWIEZU tyle pięknych spraw sie dzieje, Pozdrawiam Redakcję, Wiktoria

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.