Да стала спажыўцоў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

30 гадоў працуе ў СВК “Агракамбінат Сноў“ Ала Мірановіч,  9 з іх узначальвае каўбасны цэх перапрацоўчай  вытворчасці сельгаспрадпрыемства

30 гадоў працуе ў СВК “Агракамбінат Сноў“ Ала Мірановіч,
9 з іх узначальвае каўбасны цэх перапрацоўчай
вытворчасці сельгаспрадпрыемства

За 10 месяцаў бягучага года  вытворчасць прадукцыі каўбаснага  цэха склала 6625 тон, вытворчасць мясных кансерваў  — 3516 туб  (+469 туб да адпаведнага ўзроўню  2014 г.). Вытворчасць  ялавічыны склала 3221 т, свініны — 7532 т, мяса бройлераў — 7905 тон. За гэты час перапрацавана 12862 галавы буйной рагатай жывёлы, 86608 свіней, 3995 тысяч галоў птушкі.

У малочным цэху перапрацавана 11257,2 тоны малака ў фізічнай вазе, што на 669 т больш леташняга. З яго атрымана 9952,6 т цэльнамалочнай  прадукцыі (+1260 т да паказчыку 2014 г.), 316,4 т нятлустай прадукцыі, 24,4 т масла жывёльнага.

Пэўная частка прадукцыі ідзе са “Снова” на экспарт, а дакладней, у расійскія рэгіёны: Маскву, Санкт-Пецярбург, Тулу, Смаленск. За 10 месяцаў туды рэалізавана 1932,6 т ялавічыны, 25 т мяса птушкі, 1443,2 тубы мясных кансерваў, 291,1 т каўбасных вырабаў.

Выпускам прадуктаў займаецца вялікі і дружны  калектыў, якім кіруе начальнік перапрацоўчай вытворчасці Андрэй Сасім. Усіх сёння назваць, зразумела, не рэальна. Але ж свята без агучаных імён працаўнікоў проста немагчыма. Так, сярод тых, хто заняты ў цэху першаснай перапрацоўкі жывёлы, — байцы жывёлы Юрый Савенкаў і Аляксандр  Курцэраў, апрацоўшчык мясных туш Ала Куніцкая, апаратчык  тэрмічнай апрацоўкі субпрадуктаў Уладзімір Клімовіч, вырабляльнік натуральнай абалонкі Таццяна Богдан. У цэху першаснай перапрацоўкі птушкі — грузчык Анатоль Юшкевіч, апрацоўшчыкі птушкі Наталля Вялічка, Іна Кандрацюк, Людміла Талочка, Дар’я Грабянко, расфасоўшчык мясапрадуктаў Наталля Лебедзева, вырабляльнік паўфабрыкатаў Алеся Фалітар. Добра працуе ўкладчык-заліўшчык прадуктаў кансервавага цэха Іна Ленкавец. У каўбасным цэху нам таксама з задавальненнем назвалі сваіх лепшых працаўнікоў: абвальшчыкаў мяса Юрыя Пятроўскага, Валерыя  Рапяна і Аляксандра Мацюшку, абвальшчыка тушак птушкі  Уладзіміра Арлова, фармоўшчыкаў каўбасных вырабаў Наталлю Волах і Ганну Ліхадзіеўскую,  апаратчыка тэрмічнай апрацоўкі мясапрадуктаў Ніну Амельчанка, укладчыка-упакоўшчыка Дзмітрыя Лабацэвіча, вагаўшчыка Святлану Бейня.

На складзе “Халадзільнік” працуюць кладаўшчык Ірына Рыштоўская, грузчыкі Сяргей Апановіч і Руслан Драздоў. Пільна сочаць за работай абсталявання машыніст халадзільных установак Дзмітрый Мархель, слесар КВПіА Уладзімір Бубен.

Спаўна выкарыстоўваюць свае веды на практыцы, смела ўкараняюць навінкі, арганізуюць вы-творчы працэс спецыялісты перапрацоўчай  вытворчасці. Сярод іх — начальнік каўбаснага цэха Ала Мірановіч. Яна 30 гадоў аддала працы ў СВК  “Агракамбінат Сноў”.  Прайшла шлях ад палявода, рабочай мясакамбіната да начальніка цэха. Дзесяць гадоў адпрацавала майстрам каўбаснага цэха, з 2006 года ўзначальвае яго калектыў. Мае спецыяльную адукацыю. Ведае ўсё да драбніц. Працягвае павышаць веды па тэхналогіі вы-творчасці. Напрыклад, Ала Мікалаеўна пабывала ў камандзіроўцы ў італьянскім Мілане, у Ламбардзіі пазнаёмілася з вытворчасцю каўбас, з вытворчасцю стартавых культур для іх.  Вярнуўшыся, укараніла ў сябе  новую рэцэптуру. Снаўчане пачалі выпускаць новыя віды  сыравэнджаных каўбас, з італьянскім смакам: у магазінах можна набыць каўбасу са свініны “изысканную”, “пражскую” (са свініны і ялавічыны), “барскую” (з мяса птушкі і свініны), “балкан-скую” (з мяса птушкі).

Сярод новых распрацовак — і вараная каўбаса “мартадэла па-італьянску” з кавалачкамі сала, з новымі спецыямі,  новымі дабаўкамі. Дарэчы, яна не выціснула з канвеера “мартадэлу па-сноўску”, якую мы ўжо куплялі раней. Прапановы — на розны густ.

— Добра разыходзяцца сардэлькі “грыль” у натуральнай абалонцы, — расказвае Ала Мірановіч. — Яны — з дабаўленнем італьянскага сыру “чэдар”.

Сярод новых відаў прадукцыі свайго цэха яна таксама назвала вяндліну з мяса птушкі, рулет з чарнаслівам і рулет з аліўкамі. У бягучым годзе пачалі выпускаць сервелаты “фінскі” і “венгерскі”, якія спадабаліся пакупнікам — гэта бачна па рэалізацыі. Смачная і каўбаса “мартадэль” з семкамі гарбузоў — яе заказваюць на Расію, нашым суседзям вельмі спадабалася. Там любяць таксама сноўскія зельцы і сальцісоны. Карыстаюцца попытам рулеты “праздничный”, “гурман”, “беларускі”, ялавічына “смачная”.

Калі я гутарыла з работнікамі перапрацоўчай вытворчасці агракамбіната, там панавала перад-святочная заклапочанасць. Снаўчане рыхтаваліся да паездкі на абласныя дажынкі ў Вілейку: там будзе працаваць іх гандаль і арганізавана дэгустацыя прадукцыі.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.