Гісторыя застаецца

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

IMG_1003

6 лістапада ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы адбылася сустрэча, прысвечаная Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі. У ёй прынялі ўдзел навучэнцы Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа, удзельнікі хору ветэранаў “Аптымісты”, грамадскасць горада.

З памятнай гістарычнай датай прысутных павіншаваў намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Міхаіл Мацэль. Ён расказаў аб значэнні рэвалюцыі для нашай краіны, аб дынамічным развіцці раёна. Яго выступленне дапоўніў другі сакратар РК Кампартыі Беларусі Віталь Раманчук, які паведаміў аб развіцці Беларусі з 1917 года да сучаснасці ў розных галінах і сферах дзейнасці. Слова для выступлення меў і ветэран працы Міхаіл Сарычаў.

IMG_6053

Затым адбылося выступленне хору ветэранаў “Аптымісты”. Яго ўдзельнікі выканалі песні ваенна-патрыятычнай накіраванасці.

Пасля прысутныя накіраваліся да помніка Леніну, дзе ўсклалі кветкі.

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.