Інфармацыя аб вытворчасці мяса за 10 месяцаў 2015 г.

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Без имени-1

Ялавічына, свініна, птушка…

У мінулую пятніцу мы зводкай праілюстравалі справы ў галіне вытворчасці малака. Сёння прапануем чытачам “НН” інфармацыю аб  вытворчасці мяса. І каб яна была  больш глыбокай, акрамя занесеных у зводку лічбаў прывядзём яшчэ некаторыя параўнанні ў рэдакцыйным каментарыі.

Калі разгледзець вытворчасць мяса ў сельгаспрадпрыемствах раёна па яго відах, то малюнак за 10 месяцаў выглядае наступным чынам. Буйной рагатай жывёлы ўсяго вырашчана 113912 ц (109,3 % да адпаведнага  перыяду 2014 г.), свіней — 123101 ц (111,9 %), птушкі (агракамбінат “Сноў”) — 107361 ц (105,3 %). У разрэзе гаспадарак найбольшага росту вытворчасці дабі-ліся наступныя. Буйной рагатай  жывёлы — ААТ “Лань-Нясвіж” (165,7 %), ААТ “17 верасня” (127,2 %), эксперыментальная база “Свеклавічная”   (114,9 %), СВК “Агракамбінат Сноў” (114,5 %). Свіней (нагадаем, што свінагадоўляй займаецца 6 гаспадарак) — ААТ “Лань-Нясвіж” (140,9 %), “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (123,7 %).

Варта адзначыць, што ў кастрычніку ў многіх гаспадарках раёна прыбаўка ў вытворчасці (вырошчванні) жывёлы і птушкі ў параўнанні з кастрычнікам 2014 г. аказалася вышэй, чым у  сярэднім за 10 месяцаў. Так, у ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” рост у жывой вазе дасягнуў 109 %, СВК “Агракамбінат Сноў” — 108,7 %, ААТ “Грыцкевічы” — 114,1 %, ААТ “Новае жыццё” — 109,9 %, ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” —     116,7 %, ЗАТ “1 Мая” — 112,6 %, ААТ “Юшавічы” — 109,4 %, ААТ “Сейлавічы” — 106,2 %, ЗАТ “Росіч” — 114 %, ДП “Эксперыментальная база “Свеклавічная” — 124,5 %, ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя” — 112,4 %.

Па стане на 1 лістапада ў раёне налічвалася 64651 галава буйной рагатай жывёлы — 106,3 % да мінулагодняга паказчыка. У тым ліку дойных кароў — 16719 (101,2 %). Найбольш павялічылі колькасць буйной рагатай жывёлы ЗАТ “Росіч” — 116,7 %, ААТ “17 верасня” — 116,5 %, СВК “Агракамбінат Сноў” і ААТ “Лань-Нясвіж” — па 111,7 %.

Свіней на комплексах і фермах гаспадарак на 1 лістапада налічвалася 71145 галоў (рост — 102,7 %). У т.л. ААТ “Новае жыццё” дало рост 121,6 %. На буйнейшым свінакомплексе — у СВК “Агракамбінат Сноў” — знаходзіцца 34649 свіней. Гэта на 279 галоў болей леташняга (рост — 100,8 %). 24234 галавы стаіць на свінакомплексе ААТ “Лань-Нясвіж”, што на 1167 галоў болей за 10 месяцаў 2014 г. (рост — 105,1 %).

За 10 месяцаў атрымана 14878 цялят ад кароў і цялушак. У параўнанні з леташнім плюс склаў 994 галавы (рост — 107,2 %). Найбольшая прыбаўка выхаду цялят — у ААТ “17 верасня” (+218 галоў), агракамбінаце “Сноў” (+202 галавы), ААТ “Грыцкевічы” (+166).

Парасят ад асноўных і правяраемых свінаматак атрымана 106289 (рост — 108 %).  На 4725 парасят болей леташняга атрымалі ў ААТ “Лань-Нясвіж” (рост — 115,7 %), у агракамбінаце “Сноў” — на 1625 галоў (103 %). Дарэчы, ва ўсіх шасці гаспадарках, што займаюцца свінагадоўляй, выхад парасят большы, чым было на гэты ж перыяд летась.

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.