Класны механізатар

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

IMG_3830

Трыццаць гадоў свайго жыцця аддаў працы механізатара ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Новае жыццё” Юрый  Ханцэвіч. У яго распараджэнні цяпер — трактар “Беларус-3022”, які атрымаў новенькім у верасні 2010 года. Розныя работы даводзіцца выконваць: вывозіць з фермаў вадкія і цвёрдыя арганіч-ныя ўгнаенні, чысціць дарогі ад  снегу, трамбаваць у траншэях сянажную масу, апрацоўваць глебу культыватарам КШП-8, рыхтаваць глебу да сяўбы агрэгатам АКШ-7,2. А галоўнае: Юрый Бартламеевіч, па агульным прызнанні, лепшы ў гаспадарцы араты. У агрэгаце з    8-корпусным плугам ППО-8-40 яго трактар МТЗ зараз уздымае зябліва пад яравую сяўбу.

— Механізатар карыстаецца павагай у калектыве. Добры, граматны спецыяліст.  У тэхніцы разбіраецца і арэ якасна, — расказвае  галоўны інжынер ААТ “Новае жыццё” Юрый Яраш. — Заўсёды дасць параду калегам, калі хто звяртаецца. Напрыклад, Сяргей Абрамовіч, маладзейшы ўзростам і, зразумела, з меншым вопытам работы, атрымаўшы летась энерганасычаны трактар “Беларус-3522”, цікавіўся ў Юрыя Ханцэвіча пра некаторыя нюансы новай тэхнікі.

У мінулым годзе на базе ААТ “Новае жыццё” праходзіў раённы семінар  па ворыве глебы. Прысутнічалі галоўныя аграномы і галоўныя інжынеры сельгаспрадпрыемстваў. Вучобу праводзіў кандыдат тэхнічных навук, дырэктар цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага  аблвыканкама, выдатны знаўца сваёй справы, Якаў Яроцкі. Дэманстраваў розныя рэгуліроўкі, настройкі на тэхніцы акцыянернага таварыства, і адным з практычных дапаможнікаў з’яўляўся агрэгат Юрыя Ханцэвіча.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Аксаны ГРОХ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.