НАРОД ПАВІНЕН ДАВЯРАЦЬ СВАЁЙ АРМІІ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

армия

Надзейнае забеспячэнне нацыянальнай бяспекі па-ранейшаму з’яўляецца адной з асноўных умоў дабрабыту кожнай дзяржавы.

Пра гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, выступаючы падчас аператыўнага збору каманднага складу Узброеных Сіл.

«Сёння мы з вамі з’яўляемся сведкамі геапалітычных працэсаў перадзелу сфер уплыву, якія непазбежна вядуць да трансфармацыі сістэмы міжнароднай бяспекі», — сказаў Прэзідэнт. Кіраўнік дзяржавы лічыць відавочным няздольнасць і нежаданне лідараў вядучых дзяржаў несці адказнасць за свае рашэнні. На яго думку, двайныя стандарты нязменна дамінуюць у сусветнай палітыцы.

Існуючыя геапалітычныя рэаліі аказваюць непасрэдны ўплыў на Беларусь. Рызыкі і выклікі нашай нацыянальнай бяспецы патрабуюць асаблівай увагі і адэкватнага рэагавання. «Перш за ўсё, нашу краіну не можа не закранаць крызіс ва Украіне, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Мы ведаем рэжысёраў і рэальных удзельнікаў здзейсненага там дзяржаўнага перавароту і распачатай пасля гэтага вайны».

Па матэрыялах БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.