“НАШЫ ДЗЕЦІ”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

Дабрачынная навагодняя акцыя «Нашы дзеці» пройдзе ў краіне з 10 снежня 2015 года па 10 студзеня 2016 года. Гэта прадугледжана адпаведнай пастановай Саўміна. У акцыі прымуць удзел кіраўнікі як рэспубліканскіх, так і мясцовых органаў улады. Яны наведаюць апякунскія і прыёмныя сем’і, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, сем’і, якія выхоўваюць інвалідаў, а таксама цэнтры рэабілітацыі, дзіцячыя бальніцы. Па традыцыі дзяцей павіншуюць з Калядамі і Новым годам, перададуць падарункі, дапамогуць вырашыць існуючыя праблемы. 24 снежня 2015 года плануецца правесці дабрачыннае навагодняе свята ў Палацы Рэспублікі з удзелам дзяцей 8-14 гадоў з ліку сірот; дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі; выхаванцаў дзіцячых дамоў; дзяцей-інвалідаў; дзяцей з сем’яў бежанцаў; выхаванцаў кадэцкіх вучылішчаў.

Аналагічныя святы рэкамендавана правесці аблвыканкамам і Мінгарвыканкаму з 26 па 30 снежня 2015 года, у тым ліку не толькі на ўзроўні абласцей, але таксама гарадоў і раёнаў.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.