Новы імпульс для Дэкрэта № 6

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па ўдасканаленні ўмоў прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі малых, сярэдніх гарадоў і сель-скай мясцовасці.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў свой час прымалася сур’ёзнае рашэнне па стымуляванні бізнесу ў рэгіёнах, стварэнні там вытворчасцей. У 2012 годзе быў прыняты Дэкрэт №6, у якім вызначаны льготы і прэферэнцыі для ахвотных размяшчаць вытворчасць у сельскай мясцовасці. «На думку ўрада, настаў час унесці пэўныя змены і дапаўненні», — сказаў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся эфектам ад дзеяння гэтага дакумента, які існуе больш за тры гады. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў далажыць, ці захаваецца ў выніку змяненняў накіраванасць дэкрэта на стымуляванне інвестыцый у вытворчасць і ці дастатковыя ўносімыя змены для актывізацыі працэсу стварэння новых прадпрыемстваў у малых гарадах і сельскай мясцовасці.

Як было даложана Прэзідэнту, рэалізацыя Дэкрэта №6 дала станоўчы вынік. Так, за два з паловай гады — з 1 ліпеня 2012 года па 1 студзеня 2015 — колькасць суб’ектаў гаспадарання на тэрыторыі сярэдніх і малых гарадоў і ў сельскай мясцовасці павялічылася на 38 %. Тут зарэгістравана больш за 35 тысяч арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў. У той жа час у буйных гарадах прырост склаў 2,6 %. Пры гэтым рост суб’ектаў прадпрымальніцтва назіраецца ва ўсіх рэгіёнах. Лідарам стала Магілёўская вобласць, дзе колькасць суб’ектаў прадпрымальніцтва павялічылася амаль у два разы, у Гомель-скай і Віцебскай — больш як у паўтара раза, у Мінскай і Брэсцкай абласцях — у 1,3 раза.

Аляксандр Лукашэнка ў асноўным падтрымаў усе ініцыятывы ўрада, якія тычацца ўдасканалення норм Дэкрэта №6. З улікам праведзенага абмеркавання базавыя палажэнні дакумента будуць дапрацаваны і прадстаўлены Кіраўніку дзяржавы.

Галоўная задача змяненняў — надаць новы імпульс Дэкрэту №6 з пункту гледжання стварэння новых працоўных месцаў, новых кампаній у малых гарадах, дзе адчуваецца істотны недахоп ініцыятыў і ёсць залішняя колькасць рабочай сілы.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.