Няхай прыгажэюць Аношкі!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

уборкаjpg

Ажыўлена было ў мінулую суботу на вуліцах аграгарадка Аношкі. Работнікі  ААТ “Новае жыццё” і Казлоў-скага сельвыканкама выйшлі на суботнік па навядзенні чысціні і парадку на зямлі. Яны прыбралі цэнтральную тэрыторыю населенага пункта, пачысцілі бардзюры на вуліцах Камуністычнай і Цэнтральнай. Вывезлі смецце з кантэйнернай пляцоўкі на мясцовых могілках. У дапамогу рабочым рукам сельгаспрадпрыемствам былі вы-дзелены пагрузчык і трактар з прычэпам.

У ААТ “Новае жыццё” падчас месячніку наведзены таксама  парадак на ўсіх МТФ, на СТФ, у рамонтнай майстэрні, на складзе мінеральных угнаенняў, на збожжавым складзе  “Аношкі” і на прылягаючых да іх тэрыторыях.

Як паведаміў “НН” галоўны інжынер ААТ Юрый Яраш, у мехмайстэрні адрамантавалі душавую, дах, замянілі вокны і дзверы ў кацельні і вучэбным класе. Па той част-цы тэрыторыі, дзе няма асфальту, прайшоўся грэйдар. Каля агароджы абкасілі траву.

Многае робіць у дадзеным накірунку і калектыў Аношкаўскага  дзіцячага сада-сярэдняй школы.  Сваю тэрыторыю ўбіраюць тут кожныя тры дні — на ўроках грамадска-карыснай працы, на суботніках, падчас акцыі “Чысты двор”. Прыбіраюць кветнік, агарод, цяпліцу, зграбаюць апалае лісце, сухія галінкі дрэў — а дрэў тут шмат. Частка былой тэрыторыі дзіцячага  садка стала грамадскай, цяпер гэта парк адпачынку для ўсіх дзетак, з арэлямі, горкамі і  іншымі прыстасаваннямі для гульняў. Гэты парк таксама  ўтрымлівае калектыў навучальна-педагагічнага  комплексу. І траву за сезон колькі разоў трэба скасіць, і кусты, дрэвы дагледзець. А з  прыходам восені лістапад дадае клопатаў. Лісце зграбаюць, грузяць на трактарны прычэп, загадзя пастаўлены работнікамі мясцовага сельгаспрадпрыемства. Лісце пладовых дрэў забіраюць на подсціл жывёле, нават вяскоўцы прыходзяць, бяруць, калі каму трэба. А лісце дэкаратыўных дрэў проста заворваюць на школьным агаро-дзе. Каб было чыста, нават школьныя вартаўнікі вечарам, прыйшоўшы на працу, падмятаюць двор.

— Кіраўніцтва адкрытага акцыянернага таварыства вельмі нам дапамагае пры навядзенні чысціні і парадку, — расказвае дырэктар ДУА “Аношкаўскі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа” Таццяна Невяроўская. — У школе  ёсць свае дзве касы, з імі ўпраўляюцца нашы рабочыя, а бензін, масла выдзяляе гаспадарка. А вось наш вялізны стадыён косіць ротарная  касілка, што належыць таварыству. Арганізуе ўсю гэтую работу загадчык гаспадаркі школы Валянціна Багдзевіч.

Акрамя тэрыторыі навучальна-педагагічнага комплексу і прылягаючай да яго, за ўстановай замацаваны тэрыторыі, дзе ўстаноўлены помнікі землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную  вайну (у аграгарадку Аношкі і вёсцы Казлы), і магіла радавога Чырвонай Арміі 18-гадовага Аляксея Молатава, які загінуў у ліпені 1944 года і пахаваны на могілках “Наруцавічы”. Падчас асенніх канікулаў прайшоў суботнік. Вучні 6-7 класаў на чале з настаўніцай Таццянай Краўцовай, класным кіраўніком 7 класа, добраўпарадкавалі магілу Молатава. Вучні 8-9 класаў з настаўніцай Святланай Шынкевіч, класным кіраўніком дзевяцікласнікаў, прыбралі ля помніка землякам у Казлах.

— У аношкаўскім скверы, дзе стаіць помнік землякам і дзе шмат дрэў, працавалі і дзеці, і настаўнікі, і тэхработнікі школы, — працягвае аповед дырэктар навучальна-педагагічнага комплексу Таццяна Невяроўская.

Побач знаходзіцца сельскі Дом культуры, і яго працаўнікі, зразумела, не стаяць убаку ад гэтай важнай справы. Праўда, лісце ападае паволі, і зграбаць яго давя-   дзецца яшчэ і яшчэ.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.