Перайшлі на энтамафагі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

огурцы.pg

Па стане на 1 лістапада закрытае акцыянернае  таварыства “Росіч” рэалізавала  са сваіх цяпліц 569 тон 102 кг агуркоў (па 37,9 кг з метра квадратнага). Гэта на 95 тон 692 кг болей за адпаведны перыяд мінулага года. Памідораў рэалізавана 527 тон 862 кілаграмы (па 35,2 кг/кв.м) — на 23 т 374 кг больш леташняга. Агульны валавы збор гародніны з цяпліц склаў 1096 т 964 кг (па 36,6 кг/кв.м). За яе выручылі 15 мільярдаў 163 мільёны 383 тысячы 486 рублёў.

Навінка, якую сёлета ўкаранілі ў цяплічнай гаспадарцы, — на вырошчванні агуркоў замест ядахімікатаў прымянілі біялагічныя сродкі аховы раслін (энтамафагі).

Лістапад — апошні месяц збору ўраджаю. У яго апошнія дні закончацца памідоры. Агуркі — ужо ў 20-х чыслах. Пачнецца падрыхтоўка да новага ўраджаю. З 20 снежня рабочыя будуць высяваць на расаду насенне. Пасадка агуркоў плануецца на 20 студзеня, памідораў — на пачатак лютага.

Сумленна працуюць у цяпліцы рабочыя Наталля Глінская, Тамара Урбан, Лілія Наумовіч, якія вырошчваюць памідоры. А таксама Алена Давыдзенка, Святлана Тарапка, Наталля Яцкевіч, дзякуючы якім добра растуць агуркі.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.