ПЕРШЫ ВІЗІТ — У РАСІЮ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

президент

Першы афіцыйны візіт пасля выбараў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка здзейсніць у Расію. Пытанні падрыхтоўкі да яго абмяркоўваліся падчас сустрэчы Кіраўніка беларускай дзяржавы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расіі ў Беларусі Аляксандрам Сурыкавым. Кіраўнік нашай дзяржавы зробіць візіт па запрашэнні Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна.

Беларускі лідар падзякаваў за запрашэнне наведаць Расійскую Федэрацыю з афіцыйным візітам. «Гэта правільна будзе, што пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, як звычайна, я наведваю нечужую мне Расію, нават калі гэта камусьці не падабаецца. Думаю, так будзе правільна, і гэта адказ на многія пытанні», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што па лініі Беларусь—Расія адбудзецца шэраг мерапрыемстваў у двухбаковым фармаце. «Мяркую, што і ў шматбаковым фармаце будзем сустракацца з іншымі прэзідэнтамі», — заўважыў таксама беларускі лідар. Ён лічыць, што ёсць пра што пагаварыць, і пагаварыць шчыра, каб у нас не было ніякіх недагаворанасцей.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.