Перспектывы экалагічна чыстай прадукцыі ў краіне

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Пленарнае пасяджэнне

Пленарнае пасяджэнне

(Заканчэнне. Пачатак у № 89)

Намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун лічыць, што пакуль у нас арганічная вытворчасць робіць першыя крокі. Тым не менш, ужо ёсць шэраг арыгінальных напрацовак. Напрыклад, тэхналогія вырошчвання бахчавых культур. Больш за тое, паводле слоў намесніка міністра, ёсць шматмільённыя заказы з Расіі на пастаўку арганічнай сельгаспрадукцыі, якія беларусы пакуль з-за адсутнасці неабходнай заканадаўчай базы не могуць задаволіць. Але гэты прабел, па яго словах, будзе выпраўлены — пастаўлена задача да пачатку 2017 года прыняць закон аб арганічнай сельгасвытворчасці. Сёння больш чым мільён гектараў знаходзіцца ў карыстанні фермераў, гэтыя землі могуць быць рэальнай крыніцай атрымання арганічнай сельгаспрадукцыі. Ёсць і прыклады — 14 гаспадарак розных форм уласнасці, 6 прадпры-емстваў з якіх перапрацоўваюць дзiкарослую прадукцыю, і 8 фермерскіх — вырабляюць арганічную прадукцыю. “Развіццё арганічнай сельскай гаспадаркі ў нас у краіне, — перакананы ён, — таксама будзе спрыяць развіццю сацыяльнай інфраструктуры, занятасці, павышэнню якасці жыцця, росту аграэкатурызму”.

 

Адметныя рысы арганічных прадуктаў:

1) у іх складзе няма сінтэтычных харчовых дабавак (фарбавальнікаў, кансервантаў, эмульгатараў, узмацняльнікаў смаку і інш.);

2) не забруджаныя хімічнымі рэчывамі (рэшткамі пестыцыдаў, рэгулятараў росту раслін, антыбіётыкамі, гармонамі і інш.);

3) у іх складзе няма генетычна мадыфікаваных прадуктаў;

4) вырашчаны ва ўмовах беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя, без выкарыстання хімічных угнаенняў і сінтэтычных пестыцыдаў;

5) больш карысныя і бяспечныя як для чалавека, так і для навакольнага асяроддзя.

 

Па словах начальніка ўпраўлення аналітычнай работы, дзяржаўнай палітыкі і рэгулявання ў галіне аховы навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Наталлі Жаркінай, у апошні час у Беларусі з’явілася дастатковая колькасць людзей, якія займаюцца арганічным земляробствам. “Пры гэтым мы лічым, што такі спосаб вядзення гаспадаркі ніколі не заменіць традыцыйны. Але гэта элемент той “зялёнай” эканомікі, якая пры стварэнні пэўных прававых рамак будзе спрыяць развіццю рэгіёнаў. Пачнем мы з маленькіх гаспадарак, потым гэта можа быць распаўсюджана і на вя-лікія гаспадаркі — гэта павінна паказаць эканоміка, у тым ліку і тая “зялёная” эканоміка, пра якую мы гаворым”,  — канстатавала спецыяліст.

 

Найбольш перспектыўныя арганічныя   прадукты для экспарту (па дадзеных Сяргея Галашэўскага, дырэктара органа сертыфікацыі “Арганік Стандарт” ва Украіне):

  • збожжавыя культуры (пшаніца, спельта, проса, кукуруза, ячмень, грэчка, жыта, авёс);
  • бабовыя культуры (соя, лубін, гарох);
  • алейныя культуры (лён, гарчыца);
  • дзікаросы (ягады, грыбы);
  • садавіна і гародніна.

 

Наталля Жаркіна таксама адзначыла, што вядзенне арганічнага земляробства можа паслужыць паляпшэнню іміджу сельскіх гаспадарак. “Калі людзі ўбачаць, што гэта выгадна, што гэта дапамагае захоўваць урадлівасць зямель, паляпшае стан навакольнага асяроддзя, што такая прадукцыя прадаецца, то такое земляробства будзе распаўсюджана ў больш глабальных маштабах. Для Германіі, Літвы, Украіны — гэта ўжо не новая рэч, там цэлыя брэнды развіваюцца пад эгідай арганічнага земляробства. Беларусь і так славіцца сваімі прадуктамі, а тут ёсць магчымасць зрабіць іх яшчэ больш якаснымі. Сярод пытанняў, якія актыўна абмяркоўваліся на канферэнцыі, — сертыфікацыя і маркіроўка падобнай прадукцыі. Пакуль пытанне пра-працоўваецца, але з часам і ў нас з,явіцца маркіроўка “Арганічны прадукт”, — паведаміла Наталля Жаркіна.

Міжнародныя эксперты, якія наведалі нашу краіну, у прыватнасці, кіраўнік праекта “Тэхнічная дапамога для падтрымкі развіцця “зялёнай” эканомікі ў Беларусі” Надзя Бонева, таксама поўныя аптымізму. “У некаторых краінах ЕС арганічная сельгаспрадукцыя складае 30 працэнтаў ад усяго аб,ёму сельскагаспадарчай прадукцыі. Гэтыя тавары можна знайсці ў любой краме, і на іх ёсць попыт, — сцвярджае яна. — Думаю, і ў Беларусі ўсё атрымаецца”.

Валянцін ІВАШКЕВІЧ, урач-валеолаг УАЗ “Нясвіжская цэнтральная раённая бальніца”:

— Сёння здароўе чалавека залежыць ад узроўню медыцынскай аховы здароўя толькі на 10 %, на 50 % — ад ладу жыцця, на 20 % —  ад спадчыннасці і на 20 % залежыць ад  уздзеяння навакольнага       асяроддзя і якасці прадуктаў харчавання. Уплыў навакольнага асяроддзя на здароўе  чалавека даволі істотны. Многія хваробы ўзнікаюць ад забруджвання атмасферы, дрэннай пітной вады, спажывання хімічна апрацаваных       прадуктаў харчавання.

Аксана ГРОХ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.