Перспектывы экалагічна чыстай прадукцыі ў краіне

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

DSC00159

Намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун (злева) і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Іванчанка (справа) на III Міжнароднай канферэнцыі па развіцці арганічнай сельскай гаспадаркі ў Беларусі

У Мінску прайшла III Міжнародная канферэнцыя па развіцці

арганічнай сельскай гаспадаркі ў Беларусі

Удзельнікаў  канферэнцыі  вітае міністр  прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя  Беларусі  Андрэй Каўхута

Удзельнікаў канферэнцыі вітае міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Андрэй Каўхута

Пытаннем арганічнага земляробства ў Беларусі кіраўнік дэпутацкай групы “Ініцыятыва”, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Іванчанка займаецца з 2009 года. Будучы ў той час памочнікам Прэзідэнта па Мінскай вобласці, Мікалай Міхайлавіч далажыў Кіраўніку дзяржавы аб неабходнасці сістэмнага падыходу да вытворчасці ў краіне так званай “экалагічна чыстай” прадукцыі і разгляду ўсяго спектра пытанняў, звязаных з гэтай праблемай, бо развіццё экалагічнага земляробства дазволіць Беларусі захаваць адзін са сваіх галоўных рэсурсаў — зямлю. “У сельскай гаспадарцы ўжываецца даволі шмат хімічных рэчываў, мінеральных угнаенняў, што не можа не адбіцца на глебе, — перакананы Мікалай Іванчанка. — Экалагічнае ж земляробства з,яўляецца адной з мер натуральнага захавання ўрадлівасці глебы. Акрамя таго, развіццё вытворчасці экалагічна чыстых прадуктаў павінна дазволіць зберагчы прыроду, палепшыць здароўе грамадзян, а таксама дэмаграфічную сітуацыю ў краіне. З прапановамі Прэзідэнт пагадзіўся і даў адпаведныя даручэнні ўраду. З таго часу ў краіне стала весціся сістэмная работа па выпрацоўцы мер развіцця арганічнай сельскай гаспадаркі”.

Сёння Беларусь па індэксе экалагічнай эфектыўнасці паднялася з 73 на 32 месца сярод краін свету. Далейшыя крокі беларусаў па развіцці “зялёнай эканомікі” міжнародныя эксперты абмяркоўвалі ў Мінску 12-13 лістапада. У рабоце III Міжнароднай канферэнцыі прынялі ўдзел больш за сто спецыялістаў з Беларусі, Балгарыі, Швецыі, Літвы і Украіны.

Зараз у краіне распрацавана “Канцэпцыя развіцця арганічнай сельскай гаспадаркі ў Рэспубліцы Беларусь”, ёсць каля трох тысяч гектараў сертыфікаваных зямель, шэраг навучальных устаноў выкладае навучальны курс па арганічнай сельскай гаспадарцы. Праходзіць абмеркаванне канцэпцыі законапраекта “Аб вытворчасці і абарачэнні арганічнай прадукцыі”.

На думку міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Андрэя Каўхуты, традыцыйная сельская гаспадарка ў нашай у краіне была і будзе асноўнай, вядучай. А вось элементы арганічнага земляробства ў перспектыве стануць запатрабаваныя для паляпшэння якасці сельгаспрадукцыі, бо экалагічна чыстая прадукцыя ўсё больш карыстаецца попытам. Кажучы пра патэнцыяльнага пакупніка арганічных прадуктаў, міністр падкрэсліў, што, у першую чаргу, гаворка ідзе пра ўнутранага спажыўца. “Мы, безумоўна, думаем пра нашых людзей, пра тое, каб наша глеба была чыстай. Але калі казаць пра тыя віды сельгаспрадукцыі, якія могуць быць найбольш канкурэнтнымі на Захадзе, то гэта экалагічна чыстыя прадукты”, — растлумачыў ён.

Аксана ГРОХ.

(Заканчэнне ў наступных

нумарах «НН».)


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.