В воскресенье — День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности агропромышленного комплекса

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

67e841c2458accec1d18afb7e20229c5

Уважаемые труженики  сельского хозяйства

и перерабатывающей  промышленности!

Традиционно в третье воскресенье ноября отмечается праздник, к которому причастны все от мала до велика — это День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности агропромышленного комплекса.

Районный исполнительный комитет и районный Совет депутатов искренне поздравляют всех работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности, ветеранов отрасли с профессиональным праздником.

Неоценим труд людей, которые выращивают хлеб, производят молоко и мясо, перерабатывают сельскохозяйственную продукцию. Нынешний год для Несвижчины, без преувеличения, можно сказать, был успешным, хотя и не простым. Мы гордимся производственными достижениями трудовых коллективов нашего района.

Земля откликнулась на кропотливый труд и заботу земледельцев, а животноводы района обеспечили солидную прибавку продукции комплексов и ферм. В этом году были достигнуты рекордные за всю историю района результаты по урожайности и валовому намолоту зерна — при средней урожайности 72,9 центнера с гектара намолотили 164329 тонн зерна. В текущем году животноводы района преодолеют планку надоев в 7000 кг молока на корову. Объемы и высокое качество производимой сельхозпредприятиями продукции являются основой успешной работы перерабатывающих предприятий района.

Огромное спасибо за труд вам, труженики несвижской нивы, низкий земной поклон вам, ветераны сельскохозяйственного производства, почет и уважение нашей славной сельской молодежи, выбравшей нелегкую хлеборобскую судьбу.

Желаем всем работникам и ветеранам агропромышленного комплекса района доброго здоровья, счастья, благополучия, новых трудовых успехов на благо Несвижского края и Беларуси!

Несвижский районный

исполнительный комитет.

Несвижский районный

 Совет депутатов.

 

Паважаныя працаўнікі і ветэраны сельскай

гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці

аграпрамысловага комплексу Нясвіжчыны,

дарагія землякі!

Сардэчна віншую вас з прафесійным святам! Ваша нялёгкая, высакародная і вельмі неабходная праца  заслугоўвае шчырай удзячнасці і самай высокай адзнакі. Дзякуючы вашым працалюбівасці, прафесійнаму майстэрству, прадпрыемствы галіны  ўпэўнена рухаюцца наперад,  павялічваючы аб’ёмы вытворчасці прадукцыі, паляпшаючы яе якасць. Паслядоўная мадэрнізацыя вытворчых працэсаў, асваенне навейшых тэхналогій прыносяць добры плён. І кіруюць разумнымі механізмамі добра падрыхтаваныя работнікі, высокакваліфікаваныя спецыялісты.

Вашы адданасць роднай зямлі і выбранай прафесіі, імкненне  сёння зрабіць лепш, чым учора, выклікаюць вялікую павагу. Жадаю ў далейшым толькі паспяховай працы на палях і фермах, у перапрацоўчых цэхах! Моцнага ўсім здароўя, дабрабыту  і дастатку ў кожнай сям’і! Міру, дабра, упэўненасці ў  заўтрашнім дні!

З павагай Мікалай РАДАМАН,

член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Мінскай абласной арганізацыі

 аграпрамысловага  саюза Беларусі, старшыня

СВК “Агракамбінат  Сноў”.

 

 

Паважаныя аграрыі Нясвіжчыны!

Шчыра віншую вас з прафесійным святам — Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.

Сімвалічна, што ён адзначаецца пасля ўборкі ўраджаю, калі падведзены вынікі работы ў раслінаводстве, і можна ўжо гаварыць аб папярэдніх паказчыках за год у жывёлагадоўлі.  Працаўнікі Нясвіжчыны дабіваюцца добрых поспехаў. Сёлета вырашчаны і сабраны самы высокі ў Мінскай вобласці і адзін з лепшых у рэспубліцы ўраджай збожжавых і зернебабовых культур — 72,9 ц/га. Прадуктыўнасць дойнага статка на вашых фермах і комплексах — адна з самых высокіх у краіне.

Раздзяляю з вамі радасць працоўных перамог. Жадаю далейшых  паспяховых крокаў наперад! А яны, безумоўна, будуць. Аснова таму — ваша нястомная праца, інтэнсіўнае развіццё вытворчасці сельгас-прадпрыемстваў і перапрацоўчай прамысловасці АПК раёна.

Здароўя ўсім, шчасця, добрага настрою на новыя справы дзеля росквіту роднай Беларусі!

З павагай Мікалай ІВАНЧАНКА,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

 

 

Дарагія працаўнікі сельскай гаспадаркі

і перапрацоўчай прамысловасці АПК Нясвіжскага раёна! Паважаныя ветэраны

аграпрамысловага комплексу!

Прыміце самыя цёплыя, сардэчныя віншаванні з прафесійным святам! Дзякуй вам за вашу ганаровую справу, за нястомную працу, за высокае майстэрства. Мы ўсе ганарымся вашымі  здабыткамі. Кланяемся важкаму, духмянаму караваю хлебаробаў Няс-віжчыны, як кланяюцца жнейкі налітаму залатому коласу на збожжавай ніве. Удзячны прадстаўнікам розных прафесій аграпрамысловага  комплексу, якія стараюцца, каб жыццё людзей стала больш заможным, каб прадукцыя Беларусі была канкурэнта-здольнай, каб нашу краіну  ведалі і паважалі.

Вам, хто пасвяціў сваё жыццё роднай зямлі, шчыра жадаю і далей працаваць гэтак жа настойліва і самааддана, радавацца вынікам сваёй працы і памнажаць іх.

Будзьце здаровы, жывіце ў міры і згодзе, шчасця вашым сем’ям, цяпла і ўтульнасці вашым дамам!

З павагай Алена КРАЎЧЭНЯ,

дэпутат Мінскага  абласнога Савета дэпутатаў,

дырэктар філіяла “Нясвіжскі хлебазавод”

ААТ “Барысаўхлебпрам”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.