Што вока радуе

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

уборкаjpg

Санітарныя дні, якія праводзяцца на фермах ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” кожны чацвер, садзейнічаюць падтрыманню парадку ў памяшканнях і на прылягаючых да будынкаў тэрыторыях. А цяпер, на схіле восені, нагрузка на работнікаў павялічваецца. Бо трэба не толькі пабяліць сцены, памыць абсталяванне, пачысціць клеткі ў цялят, падабраць салому, якая ўпала не там, дзе трэба. Кастрычнік і лістапад — месяцы падрыхтоўкі аб’ектаў да зімы. Згрэбена апалае лісце, вырваны рэшткі аджыўшай сваё расліннасці, сабрана бытавое смецце, занесенае ветрам ці пакінутае якім-небудзь неабачлівым чалавекам. Усё гэта вывезена трактарам. І будзе яшчэ вывозіцца па меры неабходнасці.
— Для навядзення парадку на тэрыторыі выходзяць усе працаўнікі фермаў — даяркі, даглядчыкі, загадчыкі, — расказвае галоўны заатэхнік гаспадаркі Галіна Рыбалтоўская.
Многае зроблена ў акцыянерным таварыстве для падрыхтоўкі фермаў да зімы. Уцеплены ў памяшканнях вокны, дзверы. На МТК № 4 “Прасці”, на фермах “Малінаўка” і “Прасці” памянялі, дзе трэба было, дзверы.
Ёсць абнаўленні і на мехдвары. Напрыклад, у аўтагаражы і майстэрні па рамонту трактараў поўнасцю замянілі электраасвятленне на сучаснае. У другой майстэрні памянялі вокны, паставілі новыя металічныя вароты. Заменены дзверы ў кацельні і іншых памяшканнях.
На тэрыторыі абкошана трава, чысціцца пляцоўка для пастаноўкі сельгасмашын на зімовае захоўванне. А вось збожжаўборачныя камбайны ўжо знаходзяцца на сваіх месцах, іх гаспадары паклапа-ціліся, каб “стэпавыя караблі” ўвайшлі ў зіму ў належным стане.
За час эксплуатацыі знасілася старая агароджа пляцоўкі для захоўвання сельгасмашын, давялося зняць. Купілі новую высокую металічную сетку, зараз рабочыя яе ўстанаўліваюць.
— У нас цяпер тры асноўныя пазіцыі, па якіх працуем, — кажа галоўны інжынер Сяргей Шарапа. — Гэта — уладкаванне пляцоўкі для сельгасмашын, уладкаванне пляцоўкі для металалому, дарэзванне і здача металалому.
Месячнік добраўпарадкавання ў разгары. І, несумненна, у “Нясвіжскіх Астроўках” ён пакіне пасля сябе прыемныя вачам малюнкі.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.