Тэхніка даверана працавітым

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Фота 1

Фота 1

Сельскагаспадарчыя работы на палях ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” вядуцца актыўна, усё робіцца якасна і ў тэрмін. У гэтым заслуга і братоў Віталя і Юрыя Манулікаў.

Любоў да сваёй справы, жаданне працаваць і імкненне стаць лепшым дапамагаюць механізатару Віталю Мануліку (фота 1)  даручаную работу заўсёды выконваць на “выдатна”. Бацька           шмат гадоў працаваў у сель-       скай гаспадарцы і з малых гадоў прывіў сынам любоў да зямлі і тэхнікі. Пасля школы Віталь паспеў трохі папрацаваць на трактары ў роднай гаспадарцы ў Чэрвеньскім раёне, затым была служба ў арміі. Вярнуўшыся, падаўся ў сталіцу, прайшоў навучанне на вадзіцеля тралейбуса. У шумным Мінску хлопец пражыў тры гады, але яго вабілі ціхія абшары родных палёў. І ён прыняў рашэнне вярнуцца дадому. У сваім ААТ “Раванічы” ўладкаваўся механізатарам.

— У ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” першым перабраўся з Чэрвеньскага раёна мой знаёмы Жэня Ватазін, — расказвае Віталь. — А я прыязджаў да яго ў госці ды прыгледзеўся да гаспадаркі. Мае родныя “Раванічы” і сераднячком цяжка было назваць, упэўненасці ў заўтрашнім дні там у мяне не было. А тут — моцная гаспадарка, усюды парадак і ўсё акуратна, тэхніка даведзена да ладу. Пазнаёміўся з кіраўніцтвам, угаварыў жонку — і мы рызыкнулі пераехаць. Было гэта два гады таму. Сям’і выдзелілі добраўпарадкаваны газіфікаваны дом у аграгарадку Астроўкі. Жонка Таццяна ўладкавалася памочнікам загадчыка МТК “Прасці”. Дачка Яна пайшла ў школу, зараз яна пяцікласніца.

Віталю ў гаспадарцы даручаюць падрыхтоўку глебы, сяўбу, касьбу траў. Падчас уборачнай ён займаецца прэсаваннем саломы. У гэтым годзе быў набыты новы рулонны прэс-падборшчык McHale, на якім Віталь у дзень выдаваў на гара па 500-600 рулонаў. Затым ён перасеў за штурвал камбайна Kleine, адзін убраў усе  цукровыя буракі ў гаспадарцы, а гэта — 350 га. Зараз механізатар рамантуе свой трактар “Беларус-1523”.

Фота 2

Фота 2

— Сучасныя камбайны, трактары, пасяўныя агрэгаты, канешне, значна аблягчаюць працу, — працягвае размову Віталь. — Праўда, тэхніка такая і запчасткі да яе каштуюць нятанна. Таму і належнае яе абслугоўванне — адзін з галоўных маіх абавязкаў. Увогуле, работай сваёй я задаволены. А сакрэт поспеху ў нашай справе вельмі просты: галоўнае — быць з тэхнікай на “ты” і пастаянна сачыць за яе станам. Калі камбайн ці трактар добра ідзе, то і работа будзе прыемнай, а вынікі — высокімі.

Старанна працуе па прыкла-дзе старэйшага брата Віталя Юрый Манулік (фота 2). Зараз на трактары “Беларус-3022” з абаротным сямікорпусным плугам Kunh займаецца ворывам глебы. З паловы восьмай гадзіны раніцы да шасці гадзін вечара Юра паспявае заараць па 20-25 га. Гарачы абед механізатару прывозяць на поле.

— На трактары я працую ўжо гадоў 12, — гаворыць Юра, — яшчэ ў школе атрымаў правы трактарыста, а затым толькі адкрываў астатнія катэгорыі. Люблю сваю работу. Цяпер трактар у мяне сучасны, высокапрадукцыйны — адно задавальненне працаваць на такім. Вясной убіраў травы на кармы новай 9-мятровай шыроказахопнай ка-сілкай КМР-9. Яна высокапрадукцыйная, за дзень, бывала, і 60 гектараў траў касіў.

У ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” хлопца пераманіў старэйшы брат, пасяліў у сваім доме. За якую б ні браўся Юра працу, усё рабіў сумленна, таму хутка заваяваў аўтарытэт. У гаспадарцы яго цэняць як адказнага і граматнага спецыяліста. У плане адносін да тэхнікі Юра Манулік — чалавек прынцыповы. Дагледзіць кожны вузел і агрэгат. Перад выхадам у поле ўсё праверыць, пры неабходнасці правядзе рэгуліроўкі. Таму і працуе “Беларус” надзейна.

Юрый любіць тэхніку і  добра ў ёй разбіраецца,  стаў запатрабаваным прафесіяналам,  змог рэалізаваць сябе ў справе, якая прыносіць не толькі матэрыяльны дастатак, але і маральнае задавальненне. Бо агульнавядома: да чаго душа ляжыць, да таго і рукі прыложацца. І прыклад механізатара толькі пацвярджае гэта.

Аксана ГРОХ.

Фота

 Наталлі ЕРМАШЭНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.