Веды і вопыт запатрабаваны

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

IMG_3900

Больш за сорак гадоў таму прыйшоў трактарыстам у тадышні калгас “17 верасня” Іван Зянько. Сюды ж вярнуўся пасля службы ў арміі. Закончыў Мар’інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум па спецыяльнасці “тэхнік-механік”. Працаваў кладаўшчыком на складзе запчастак гаспадаркі. А ў 1982 годзе зноў перасеў на трактар. Асноўная работа, якую выконвае, — ворыва глебы. Бывае час, калі перавозіць арганічныя ўгнаенні, кукурузную масу. І на ўсіх участках працуе добрасумленна, з поўнай аддачай, з веданнем справы.

Сёлета Івану Міхайлавічу споўнілася 60 гадоў. Ён працягвае працаваць у сваім ААТ “17 верасня”.

Веды і вопыт механізатара запатрабаваны ў калектыве.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Аксаны ГРОХ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.