Высакародная справа

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Фота 2

Фота 2

Кожны год сюды, у лясны масіў каля вёскі Клепачы, прыязджаюць валанцёры для таго, каб зрабіць высакародную справу — добраўпарадкаваць магілы рускіх воінаў, памерлых ад ран у Сноўскім ваенным шпіталі падчас Першай сусветнай вайны.

Фота 1

Фота 1

Фота 3

Фота 3

Фота 4

Фота 4

 

Не так даўно на гэтым месцы адбыўся ўрачысты малебен і асвячэнне мемарыяльнай пліты (фота 3), якія падвялі вынік шматгадовай працы грамадскага аб’яднання «Ваенна-хрысціянскі рух «Вера і гонар», праекта «Цытадэль», валанцёраў з Саюза рэзервістаў бундэсвера зямлі Брандэнбург (ФРГ) і Сноўскага сель-скага Савета па аднаўленні і добраўпарадкаванні мемарыяла. На працягу апошніх двух гадоў значны аб’ём работ па добра-ўпарадкаванні могілак быў выкананы, дзякуючы актыўнаму ўдзелу і дапамозе СВК «Агракамбінат Сноў».

Навучэнцы Сноўскай школы пад кіраў-ніцтвам сваіх настаўнікаў прадэманстравалі прысутным на мерапрыемстве сапраўдны прыклад пераемнасці пакаленняў у справе захавання памяці воінаў Першай сусветнай вайны.  Іх мастацка-літаратурная пастаноўка распавяла пра тое, што Першая сусветная вайна, якая пачалася 28 ліпеня 1914 года нападам Аўстра-Венгрыі на Сербію, змяніла гісторыю чалавецтва. У вайну былі ўцягнутыя найбуйнейшыя дзяржавы Еўропы: усяго 38 дзяржаў з насельніцтвам звыш 1,5 мільярда чалавек. За чатыры гады, што доўжыліся ваенныя дзеянні, больш за 10 мільёнаў загінула, а свет узрушылі глабальныя палітычныя змены. Зніклі чатыры імперыі: Германская, Асманская, Аўстра-Венгерская і Расійская, утварыліся новыя дзяржавы, змяніліся межы, адбылі-ся цэлы шэраг рэвалюцый і грамадзянскіх войнаў, перасяленне народаў. Урачысты мітынг прадоўжыўся выступамі старшыні Рады ГА «ВХД «Вера і гонар» Сяргея Краўле, кіраўніка групы нямецкіх валанцёраў палкоўніка рэзерву бундэсвера Гердта Бірна (фота 5), лідара Праекта «Цытадэль» Яўгена Чурылава, старшыні Сноўскага сельсавета Галіны Карпей, а таксама аташэ амбасады Расіі ў Рэспубліцы Беларусь Марыі Данец (фота 1).

Фота 5

Фота 5

Запомніліся прачулыя словы члена Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыні праўлення СВК «Агракамбінат Сноў» Мікалая Радамана, які падзякаваў усім, хто мае дачыненне да гэтай добрай справы, за праве-дзеную работу, паабяцаў і ў далейшым аказваць валанцёрам усялякую дапамогу.  Звяртаючыся да моладзі, Мікалай Радаман сказаў: «У маладога пакалення ёсць аб’яднальны пачатак. Гэта патрыятызм. На шчасце, у нашай краіне роля патрыятычнага руху заўсёды была на высокім узроўні і сённяшні прыклад вашых адносінаў да   подзвігу продкаў характарызуе вас як сапраўдных маладых грамадзян Беларусі».

Пасля асвячэння мемарыяльнай пліты (фота 2) і ўрачыстага набажэнства, якія правёў настаяцель Касма-Даміянаўскай царквы айцец Аляксандр, прадстаўнікі арганізацый усклалі кветкі і вянкі да крыжа (фота 4) і пліты ў памяць аб пахаваных тут 408 салдатах Рускай арміі.

Дзмітрый ЯШЧАНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.