Хто добра працуе, той добра святкуе

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Дэлегацыя Нясвіжскага раёна перад узнагароджваннем

Дэлегацыя Нясвіжскага раёна перад узнагароджваннем

(Заканчэнне. Пачатак у № 88)

Асобным урачыстым момантам свята стала прысваенне звання “Ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці”, якое атрымалі брыгадзір малочнатаварнай фермы “Пагарэлае” ААТ “Радзіма Якуба Коласа” Стаўбцоўскага раёна Герой Сацыялістычнай працы Зінаіда Ярашэвіч, член Саюза мастакоў Беларусі і Саюза пісьменнікаў, Ганаровы грамадзянін горада Лагойска, уладальнік звання “Чалавек года Міншчыны 2014 года” Сяргей Давідовіч і ветэран сельгасвытворчасці, былы кіраўнік аграфірмы “Лучнікі” Слуцкага раёна Мікалай Васілевіч.

Завяршыў святочны дзень выдатны канцэрт, падрыхтаваны майстрамі культуры вобласці і рэспублікі, у якім прыняў удзел і аматарскі калектыў з нашага раёна — народны ансамбль “Нясвіжскія лыжкары”.

Перад удзельнікамі абласных дажынак выступае народны ансамбль “Згода” Нясвіжскага РЦНТ

Перад удзельнікамі абласных дажынак выступае народны ансамбль “Згода” Нясвіжскага РЦНТ

Свае лялькі дэманструе кіраўнік гуртка па вырабе  тэкстыльнай лялькі і мяккай цацкі Нясвіжскага РЦНТ  Наталія Леўшына

Свае лялькі дэманструе кіраўнік гуртка па вырабе тэкстыльнай лялькі і мяккай цацкі Нясвіжскага РЦНТ Наталія Леўшына

Прыемна адзначыць, што  ў святочнае афармленне сельскагаспадарчага фестывалю ўнеслі важкі ўклад работнікі культуры нашага раёна. Яны падрыхтавалі стылізаваны нясвіжскі падворак, на якім былі багата прадстаўлены разнастайныя віды народнага мастацтва — ад вышывак і салома-пляцення да керамікі, а музычныя калектывы Нясвіжчыны — народныя ансамблі “Згода” і “Акцэнт” — удзельнічалі ў канцэрце на ўручэнні ўзнагарод за другія і трэція месцы.

Госці свята таксама змаглі пабываць на тэатралізаваным прадстаўленні “Сватаўство па-вілейску”, канцэрце Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі “Свята”, акцыі “Шлях да хлеба” і выступленні фальклорнага ансамбля “Купалінка”.

Акрамя гэтага, праграма свята ўключыла ў сябе выстаўку караваяў ад кожнага раёна і дэфіле ў арыгінальных касцюмах “Дажынкаўскі вернісаж”. Завяршыўся гэты насычаны на падзеі дзень святочным феерверкам.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.