Хто добра працуе, той добра святкуе

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Дэлегацыя Нясвіжскага раёна перад выездам на дажынкі

Дэлегацыя Нясвіжскага раёна перад выездам на дажынкі

У мінулую пятніцу ў Вілейцы прайшлі абласныя дажынкі. На іх з’ехаліся лепшыя працаўнікі сельскай гаспадаркі Міншчыны, якія прымалі заслужанае ўшанаванне і віншаванні ад кіраўніцтва вобласці. 

Шматлікую дэлегацыю Нясвіжчыны ўзначальваў старшыня раённага выканаўчага камітэта Іван Крупко.

Каравай Нясвіжскага раёна

Каравай Нясвіжскага раёна

Ужо з раніцы на плошчы Ле-ніна раённага цэнтра назіралася святочнае ажыўленне — на ёй былі разгорнуты экспазіцыі падворкаў рэгіёнаў вобласці,  ішоў гандаль прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыяй, працавала выстава рэтрааўта-      мабіляў.

Першымі віншаванні прымалі ўладальнікі другіх і трэціх месцаў у абласным спаборніцтве на жніве-2015, а таксама лепшыя жывёлаводы. Узнагароды з рук першага намесніка старшыні Мінаблвыканкама Ігара Макара атрымалі нашы землякі — старшыя камбайнеры СВК “Агракамбінат Сноў” Іван Касцюкевіч і Уладзімір Капытка (адпаведна 2 і 3 месцы ў спаборніцтве   за дасягненне высокіх паказчыкаў  на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур сярод старшых камбайнераў у 2015 годзе), старшы камбайнер маладзёжнага экіпажа СВК “Агракамбінат Сноў” Сяргей Касцюкевіч (2 месца), вадзіцелі ААТ “Лань-Нясвіж” Міхаіл Максімовіч,  Мікалай Дуброва, Сяргей Кабальнікаў (адпаведна два другіх і трэцяе месца), малады вадзіцель СВК “Гарадзея” Павел Якшук (3 месца).

Наш раён выйшаў пераможцам рэспубліканскага   агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкавання машынных двароў, жывёлагадоўчых фермаў і комплексаў”. Дыплом пераможцы першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Ігар Макар уручыў кіраўніку раёна Івану   Крупко.

Ігар Макар таксама віншаваў з дасягненнем найвышэйшых паказчыкаў па сваіх пазіцыях аператараў па вырошчванні буйной рагатай жывёлы да шасцімесячнага ўзросту Алену Палхоўскую з ААТ “Новае жыццё” і Жанэт Абрагімовіч з СВК “Гарадзея”.

Першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Ігар Макар уручае дырэктару ААТ “Грыцкевічы” Яўгену Здановічу ўзнагароду гаспадаркі —  Дыплом  пераможцы рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкавання машынных двароў,  жывёлагадоўчых фермаў і комплексаў”  з уручэннем прэміі  для набыцця трактара “Беларус-82.1”

На першым плане справа налева — старшы  камбайнер СВК “Агракамбінат Сноў” Уладзімір  Капытка і вадзіцель ААТ “Лань-Нясвіж”  Мікалай Дуброва пасля ўзнагароджвання

На першым плане справа налева — старшы камбайнер СВК “Агракамбінат Сноў” Уладзімір Капытка і вадзіцель ААТ “Лань-Нясвіж” Мікалай Дуброва пасля ўзнагароджвання

Пасля азнаямлення ўдзельнікаў святочных дэлегацый і кіраўніцтва вобласці з падворкамі раёнаў і выставамі народнай творчасці, размешчанымі на іх, свята прадоўжылася  ў гарадскім Палацы культуры, дзе яго ўдзельнікаў чакала другая частка ўрачыстасці. Тут да герояў дня з прывітальным словам звярнуўся старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра. Ён адз-начыў, што ў апошнія дзесяцігоддзі за цэнтральным рэгіёнам замацавалася рэпутацыя галоўнай жытніцы краіны.

— 2 мільёны 177 тысяч тон — менавіта столькі важыць хлебны каравай Міншчыны, — сказаў кіраўнік вобласці. — За клопат поле адплаціла хлебаробам спаўна — сярэдняя ўра-джайнасць склала 41,5 цэнтнера з гектара. Гэта другое месца ў краіне па ўраджайнасці пасля Гродзеншчыны.

Сёлета да традыцыйных раёнаў 100-тысячнікаў Міншчыны па валым зборы збожжа, сярод якіх — і Нясвіжскі, дабавіліся Стаўбцоўскі, Барысаўскі і Вілейскі. 11 раёнаў вобласці забяспечылі ў гэтым годзе важкую прыбаўку ў намалоце.

Кнігу з сала, якую вырабілі майстры перапрацоўчай галіны  СВК “Агракамбінат Сноў”, прадстаўляе выконваючы абавязкі галоўнага тэхнолага сноўскага мясакамбіната Мікалай  Саланевіч. Гэты сапраўды мастацкі экспанат выклікаў вялікую цікавасць у наведвальнікаў нясвіжскага падворка

Бойка ішоў гандаль у фірменнай палатцы  СВК “Агракамбінат Сноў”

Бойка ішоў гандаль у фірменнай палатцы
СВК “Агракамбінат Сноў”

“Каўбасны торт”  на выставе  прадукцыі  сноўскай перапрацоўкі  прадстаўляе   спецыяліст па збыце Вольга Гаўдур

“Каўбасны торт” на выставе прадукцыі сноўскай перапрацоўкі
прадстаўляе спецыяліст па збыце Вольга Гаўдур

У сваім выступленні старшыня Мінаблвыканкама таксама адзначыў, што 10 сельгаспрадпрыемстваў Міншчыны — у ліку лідараў у рэспубліцы па ўраджайнасці збожжавых і зернебабовых. Прыемна, што 6 з іх — гэта гаспадаркі нашага раёна: СВК “Агракамбінат Сноў” (101,6 ц/га), ААТ “Новае жыццё” (98,9 ц/га), ААТ “Грыцкеві-чы” (88,3 ц/га), ААТ “17 верасня” (77,5 ц/га), ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” (75 ц/га) і СВК “Гарадзея” (73,4 ц/га).

У цэлым жа, як падкрэсліў кіраўнік вобласці, Міншчына сёлета лідзіруе па асноўных паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Не выключэнне — і жывёлагадоўля. За 9 месяцаў бягучага года вытворчасць малака да адпаведнага перыяду 2014 года ўзрасла на 6,3 працэнта, мяса — на 14,8 %. Ад агульнарэспубліканскага аб’ёму гэта адпаведна склала 32,1 і 25,7 працэнта. Сярэдні надой на карову дасягнуў 3709 кг, што на 54 кг больш, чым у сярэднім па краіне.

За лепшыя паказчыкі ў сваёй галіне была ўзнагароджана аператар па вырошчванні  буйной рагатай жывёлы да  6-месячнага ўзросту ААТ “Новае жыццё” Алена Палхоўская

За лепшыя паказчыкі ў сваёй галіне была ўзнагароджана аператар па вырошчванні буйной рагатай жывёлы да 6-месячнага ўзросту ААТ “Новае жыццё” Алена Палхоўская

Ганаровы дыплом за лепшыя паказчыкі ў сваёй галіне атрымала аператар па вырошчванні буйной рагатай жывёлы  да 6-месячнага ўзросту  СВК “Гарадзея” Жанэт Абрагімовіч

Ганаровы дыплом за лепшыя паказчыкі ў сваёй галіне атрымала аператар па вырошчванні буйной рагатай жывёлы да 6-месячнага ўзросту СВК “Гарадзея” Жанэт Абрагімовіч

Кіраўнік вобласці выказаў вя-лікую ўдзячнасць усім, хто сёння шчыруе на палях і фермах Міншчыны, хто якасна і добрасумленна перапрацоўвае здабытае і вырашчанае.

Ён таксама выканаў пачэсную місію ўзнагароджвання пераможцаў. На святочную сцэну ўздымаліся член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня праўлення СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалай Радаман, які атрымаў Ганаровы дыплом за дасягненне сваім сельгаспрад-прыемствам вышэйшых паказчыкаў у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі сярод сельгасарганізацый, што спецыялізуюцца на вытворчасці малака, а таксама старшы камбайнер маладзёжнага экіпажа гэтай гаспадаркі Уладзімір Яфімчык, аператар збожжасушыльнага комплексу СВК “Гарадзея” Іван Яцкевіч, брыгадзір малочнатаварнага комплексу “Сычы” СВК “Агракамбінат Сноў” Сяргей Краўчанка, якім былі ўручаны Ганаровыя дыпломы за дасягненне найвышэйшых паказчыкаў у працы.

Навед-вальнікам  выставаў на нясвіжскім падворку прыйшліся даспадобы далікатныя ўпрыгожанні  ў тэхніцы фрывалітэ, якія   вырабляе дырэктар Нясвіжскай ДШМ Ядзвіга Турко

Навед-вальнікам выставаў на нясвіжскім падворку прыйшліся даспадобы далікатныя ўпрыгожанні ў тэхніцы фрывалітэ, якія вырабляе дырэктар Нясвіжскай ДШМ Ядзвіга Турко

На святочнай сцэне абласных дажынак — народны ансамбль “Акцэнт” Сноўскага сельскага цэнтра культуры

На святочнай сцэне абласных дажынак — народны ансамбль “Акцэнт” Сноўскага сельскага цэнтра культуры

Падчас урачыстага мерапрыемства адбылося ўшанаванне працоўных дынастый сельгасвытворцаў.

Маладым кіраўнікам сельгаспрад-прыемстваў былі ўручаны сертыфікаты на мільярд рублёў кожнаму на набыццё сельгастэхнікі для іх гаспадарак.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

(Заканчэнне —  у наступным  нумары.)

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.