ЯК МАДЭРНІЗУЕМСЯ?

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзідэнт Беларусі, Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Аляксандр Лукашэнка наведаў 120-ю асобную механізаваную брыгаду Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл, дзе азнаёміўся з узорамі мадэрнізаванага ўзбраення і ваеннай тэхнікі. Кіраўнік дзяржавы праінфармаваны аб арганізацыйна-штатнай структуры, дыслакацыі брыгады, выкананні Дзяржаўнай праграмы па ўладкаванні ваенных гарадкоў, а таксама арганізацыі заняткаў па баявой падрыхтоўцы з выкарыстаннем сучасных камп’ютарызаваных трэнажораў. Аляксандр Лукашэнка наведаў Пакой баявой славы, дзе адлюстравана гісторыя 120-й асобнай механізаванай брыгады. Пакінуў запіс у памятнай кнізе, дзе пажадаў воінам славутага злучэння быць вартымі светлай памяці герояў-аднапалчан. Кіраўнік дзяржавы пабываў таксама ў адной з казармаў брыгады, азнаёміўся з арганізацыяй жыцця і быту вайскоўцаў.

Па матэрыялах БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.