За будучыню незалежнай Беларусі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

210278-01 (1)

У пятніцу, 6 лістапада, адбылася цырымонія ўступлення на пасаду зноў абранага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.

Упершыню цырымонія інаўгурацыі праходзіла ў Палацы Незалежнасці. Урачыстасць адбывалася згодна з адпаведным пратаколам. Картэж Аляксандра Лукашэнкі ў суправа-джэнні ганаровага эскорту з 7 матацыклістаў прыбыў да Палаца Незалежнасці. Прэзідэнт па дывановай дарожцы, уздоўж якой выстраіліся ваеннаслужачыя роты ганаровай варты, прайшоў да цэнтральнага ўвахода Палаца Незалежнасці. Пад гукі фанфар Аляксандр Лукашэнка праследаваў у залу ўрачыстых цырымоній, прайшоў на ўстаноўлены тут подыум, дзе ўжо знаходзіліся старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка, старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала, старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч, старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

Ваеннаслужачыя пад гукі ўрачыстага маршу ўнеслі на подыум Дзяржаўны сцяг, штандар Прэзідэнта і Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

Цырымонію ўступлення на пасаду Прэзідэнта адкрыла Лідзія Ярмошына. Яна аб’явіла рашэнне Цэнтрвыбаркама і запрасіла Аляксандра Лукашэнку да прынясення прысягі.

У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнт уступае на пасаду пасля прынясення прысягі наступнага зместу: «Заступаючы на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, урачыста клянуся верна служыць народу Рэспублікі Беларусь, паважаць і абараняць правы і свабоды чалавека і грамадзяніна, захоўваць і абараняць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, свята і добрасумленна выконваць ускладзеныя на мяне высокія абавязкі». Паклаўшы правую руку на Канстытуцыю, Аляксандр Лукашэнка прачытаў прысягу на беларускай мове.

Далей Аляксандр Лукашэнка падпісаў акт аб прынясенні прысягі, пасля чаго старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына ўручыла яму пасведчанне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Цырымонія інаўгурацыі адбылася ў прысутнасці больш як 1 тысячы запрошаных, сярод якіх — найвышэйшыя службовыя асобы, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, кіраўнікі розных узроўняў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, замежныя госці.

Ад імя Нацыянальнага сходу Аляксандра Лукашэнку з уступленнем на пасаду Прэзідэнта Беларусі павіншаваў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч. «Беларускі народ — адзіны носьбіт дзяржаўнай улады — чарговы раз адкрыта і сумленна, у поўнай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам вы-браў Вас кіраўніком дзяржавы. У гэтым шчырая ацэнка народам Вашай працы, Вашых пастаянных клопатаў аб простым чалавеку», — сказаў старшыня Савета Рэспублікі.

Акрамя таго, звяртаючыся да Прэзідэнта Беларусі, ён падкрэсліў: «Вы стварылі незалежную Беларусь — дзяржаву, паважаную ў свеце, у якой жыве беларускі народ. Мы ганарымся, што жывём у гэтай краіне». Спікер таксама падкрэсліў, што давер, аказаны Аляксандру Лукашэнку з боку народа, сведчыць аб гістарычнай місіі і высокай адказнасці Прэзідэнта.

Пасля заканчэння цырымоніі ў Палацы Незалежнасці на плошчы Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь беларускія ваеннаслужачыя прынеслі клятву на вернасць народу і Прэзідэнту.

У цырымоніі прынялі ўдзел прадстаўнікі Узброеных Сіл, унутраных войскаў, Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, Службы бяспекі Прэзідэнта, супрацоўнікі органаў і падраздзяленняў Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Яны запэўнілі беларускі народ і Галоўнакамандуючага ў тым, што заўсёды гатовы надзейна абараняць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць сваёй Радзімы.

Ваеннаслужачыя ўрачыста па-кляліся з годнасцю і гонарам несці высокае званне абаронцаў Айчыны, самааддана служыць беларускаму народу і Прэзідэнту, абараняць Ра-дзіму мужна, умела, не шкадуючы сваіх сіл і самога жыцця.

Як Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі заявіў, што ставіць сабе за найвышэйшую мэту надзейную абарону інтарэсаў краіны, яе канстытуцыйных асноў і тэрытарыяльнай цэласнасці.

«Узначаліць дзяржаву — вялікая адказнасць перад сваім народам і Айчынай», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён дадаў, што «ўступленне Прэзідэнта на пасаду — гэта заўсёды новы этап у жыцці краіны і чарговы гістарычны адрэзак часу, з якім грамадства звязвае свае надзеі на будучыню».

«Свет вакол нас не стаў больш паспяховым. І гэта аказвае свой негатыўны ўплыў на Беларусь. Але мы абавязкова захаваем нашу дзяржаву. Мы даражым нашай Ра-дзімай. Будзем адзіныя, паслядоўныя і настойлівыя ў стваральнай працы, прынцыповыя і рашучыя ў адстойванні нацыянальных інтарэсаў», — заклікаў Прэзідэнт.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.