«Жыццёвы крыж»

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

конкурс

Кожны чалавек нясе свой  крыж. Калі з лёгкасцю, калі   крыху прыгінаецца пад сваёй ношай, а калі і да зямлі згінаецца. Магчыма, хтосьці і зусім не вытрымаў цяжару, але побач заўсёды Гасподзь, які не дасць упасці, а калі і дапусціць падзенне, то абавязкова падасць руку, каб дапамагчы падняцца. У кожнага чалавека свая ноша, але ёсць магчымасць парадавацца за тых, каму сёння лёгка і радасна, ці дапамагчы тым, хто нясе цяжар намнога большы, праявіць міласэрнасць, падтрымаць словам ці справай. Менавіта з гэтай мэтай Нясвіжскае благачынне, прыход храма Святога вялікамучаніка Георгія Перамоганосца г. Нясвіжа аб’яўляе конкурс сацыяльных праектаў “Жыццёвы крыж”. На думку каардынатара праекта, клірыка гэтага храма іерэя Андрэя Еўшаля, зараз вельмі важна паказваць маладому пакаленню беларусаў  прыклад цярпення, жыццёвай мудрасці, міласэрнасці, паказваць важнасць свядомага ўдзелу людзей у змене сацыяльнай сітуацыі для канкрэтнага чалавека.

Работы на конкурс могуць падавацца ў выглядзе відэароліка, прэзентацыі з ілюстрацыямі, пакладзенымі на музыку, і тэксту з апісаннем няпростага жыццёвага шляху героя, з апісаннем цікавых момантаў у жыцці чалавека ці нават цэлай сям’і, роду, калі неабходна было не зламацца, а пранесці свой крыж да канца.

Конкурс пройдзе ў сем этапаў. Пачатковы этап, дзе будуць прэзентавацца і ацэньвацца першыя работы, праходзіць з 15 па 30 лістапада 2015 года. Апошні, заключны этап, з 16 па 29 лютага 2016 года. Матэрыялы на конкурс будуць прымацца да 10 лютага 2016 года.

Удзельнікамі праекта могуць стаць усе жадаючыя.

Пераможцы атрымаюць дыпломы і каштоўныя падарункі. Усе пытанні, якія ўзнікнуць у працэсе працы над праектам у канкурсантаў, можна ўдакладніць, звярнуўшыся да каардыанатара конкурсу, іерэя Андрэя Еўшаля па тэлефонах (029) 68-189-26 (Велком), (033) 63-641-21 (МТС).

Партнёрамі конкурсу ўжо  сталі ДУК “Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя П. Пранузы”, ДУ “Рэдакцыя газеты “Нясвіжскія навіны” і праграмы радыёвяшчання “Раніца Нясвіжчыны”, установы адукацыі раёна, сярод якіх  Нясвіжскі дзяржаўны каледж імяЯкуба Коласа,  Дзіцячы сад №4 г. Нясвіжа “Караблік дзяцінства”, ДУ “Нясвіжскі РТЦСАН”, раённае аддзяленне РАА “Беларускі дзіцячы фонд”, Нясвіжская раённая арганізацыя Беларускага грамадскага Таварыства Чырвонага крыжа. Далучыцца да праекта і аказаць дапамогу ў яго арганізацыі і правядзенні могуць усе арганізацыі раёна.

Валянціна ШЧАРБАКОВА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.