Зямля любіць руплівых

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Аператары машыннага даення Валянціна Мікалаеўна  Макаш і Людміла Яўгенаўна Кавалевіч (на фота)  працуюць на МТФ “Лань” пазменна разам з Тамарай  Віктараўнай Сазонавай і Ліліяй Мікалаеўнай Лепяціла.  За 10 месяцаў бягучага года яны атрымалі ад кожнай  са сваіх 651 гадаванкі 5061 кг малака. Валавы надой  у іх групе  склаў  за гэты ж час 32943 ц, што на 8893 ц больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года

Аператары машыннага даення Валянціна Мікалаеўна Макаш і Людміла Яўгенаўна Кавалевіч (на фота) працуюць на МТФ “Лань” пазменна разам з Тамарай Віктараўнай Сазонавай і Ліліяй Мікалаеўнай Лепяціла.
За 10 месяцаў бягучага года яны атрымалі ад кожнай са сваіх 651 гадаванкі 5061 кг малака. Валавы надой у іх групе склаў за гэты ж час 32943 ц, што на 8893 ц больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года

У ААТ “Лань-Нясвіж” працуе шмат руплівых, адданых сваёй справе людзей, дзякуючы якім каласяцца палеткі і вырошчваецца ўраджай, а на сучасных фермах гадуецца жывёла, каб на нашым стале заўсёды хапала і малака, і мяса.

З некаторымі з работнікаў гаспадаркі — наша фотазнаёмства.

Ужо 46 гадоў не змяняе любімай справе вадзіцель ААТ  “Лань-Нясвіж” Анатоль Васільевіч Макаўчык. За гэты час ён скалясіў практычна ўсю Беларусь — ад Нясвіжа да Гомеля і Магілёва. Усе заданні кіраўніцтва выконваў і выконвае своечасова і дакладна, а пра свой нязменны “ГАЗ-53” прывык клапаціцца як пра лепшага сябра, і машына адказвае яму ўзаемнасцю — не падводзіць. Самы гарачы час, як гаворыць сам Анатоль Васільевіч — сяўба і жніво. Шмат чаго давялося яму паперавозіць з палёў — і збожжа, і кукурузы, а раней — і бульбы. Усюды працаваў з поўнай аддачай, тройчы быў дэлегатам рэспубліканскіх дажынак, чатыры разы ездзіў на абласныя, а на раённых ужо даўно стаў адным з пастаянных герояў свята. Размяняўшы сем гадоў таму сёмы дзясятак, ён і зараз працягвае працаваць  з той жа самааддачай і добрым рабочым настроем

13 гадоў таму, адразу пасля заканчэння школы, прыйшла на МТФ “Лань” Кацярына Глебава.  Зараз яна  працуе аператарам  па вырошчванні цялят  ад нараджэння да двух месяцаў.  Пад яе апекай  80 маленькіх  гадаванцаў. Іх трэба напаіць,  накарміць, прасачыць за чысцінёй падсцілкі,  якая мяняецца праз дзень, каб цялята падрасталі ў камфортных умовах.  Свае абавязкі Кацярына Іванаўна  выконвае старанна   і добрасумленна, робячы ўсё, што ад яе залежыць, каб на наступную ступень  дарошчвання жывёла  пераходзіла  добра дагледжанай і здаровай

13 гадоў таму, адразу пасля заканчэння школы, прыйшла на МТФ “Лань” Кацярына Глебава.
Зараз яна працуе аператарам па вырошчванні цялят ад нараджэння да двух месяцаў. Пад яе апекай 80 маленькіх гадаванцаў. Іх трэба напаіць, накарміць, прасачыць за чысцінёй падсцілкі, якая мяняецца праз дзень, каб цялята падрасталі ў камфортных умовах.
Свае абавязкі Кацярына Іванаўна выконвае старанна і добрасумленна, робячы ўсё, што ад яе залежыць, каб на наступную ступень дарошчвання жывёла пераходзіла добра дагледжанай і здаровай

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.