10 гадоў разам з ЮНЕСКА

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

DSC02306

Фрагменты  тэатралізаванага шоу

Фрагменты тэатралізаванага шоу

Як мы паведамлялі, у мінулую пятніцу ў Гетманскай зале замка Радзівілаў адбыўся інфармацыйна-тэатралізаваны праект, прысвечаны 10-годдзю ўключэння архітэктурнага, жылога і культурнага комплексу Радзівілаў у Нясвіжы ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

На ўрачыстае мерапрыемства прыбылі людзі, якія ў розны час мелі дачыненне да рэстаўрацыі і музеефікацыі славутага замка і зараз працягваюць падтрымліваць яго развіццё як аб’екта культуры. Гэта дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Іванчанка, намеснік старшыні Нясвіж-скага райвыканкама Аляксандр Майсеня, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы, Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ЮНЕСКА Павел Латушка, яго папярэднік на гэтай пасадзе, а зараз член савета дырэктараў навукова-вытворчага таварыства з абмежаванай адказнасцю “Доследнае канструктарскае бюро ТСП” Аляксандр Паўлоўскі, былы старшыня Няс-віжскага райвыканкама і намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, былы Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы Уладзімір Дражын, аўтары здымкаў і мастацкага афармлення фотаальбома “Нясвіж. Палацава-паркавы ансамбль” Аляксандр Аляксееў і Алег Лукашэвіч, спонсары культурных праектаў, якія ладзяцца ў замку, і іншыя зацікаўленыя асобы.

Гасцей свята вітае  дырэктар НГКМЗ “Нясвіж”  Сяргей Клімаў

Гасцей свята вітае дырэктар НГКМЗ “Нясвіж”
Сяргей Клімаў

Свята пачалося з уражальнага лазернага шоу, якое пры дапамозе навейшых тэхналогій аб’яднала мінулае і сучаснасць славутага замка. На змену лазерным эфектам прыйшла не менш відовішчная карціна ажыўленай гісторыі. Пры дапамозе музыкі і танца яе стварылі ўдзельнікі ансамбля старадаўняй музыкі “Кантабіле”, што выконвалі творы Мацея Радзівіла, і артысты балета.

Ад імя цяперашніх гаспадароў замка, для якіх ён перш за ўсё — музейны аб’ект, прысутных павіншаваў дырэктар Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” Сяргей Клімаў. У сваёй прамове ён адзначыў, што, дзякуючы ўваходжанню замка ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, Нясвіж сёння знаходзіцца ў авангардзе культурных працэсаў у нашай краіне і з’яўляецца ўзорам адвечных культурных каштоўнасцей. Ён таксама  ўзгадаў, што ў прэамбуле Статута ЮНЕСКА нездарма гаворыцца, што ўсякая вайна пачынаецца ў свядомасці чалавека. І калі гэта свядомасць напаўняецца высакароднымі ідэямі, войн няма, бо чалавецтва займаецца удасканальваннем свайго жыцця, будаўніцтвам, стварэннем шэдэўраў.

— Захаванне гуманізму і павага да годнасці чалавека — гэта задачы, якія заклікана вырашаць як культура, так і роднасная ёй сфера адукацыі, — адзначыў Сяргей Клімаў.

Акрамя таго, ён выказаў шчырую ўдзячнасць кіраўніку нашай дзяржавы за рашэнне ў няпросты для краіны час аднавіць Нясвіжскі замак і ператварыць яго ў музейны аб’ект, выдзеліўшы для гэтага і сродкі, і працоўныя рэсурсы. Як паказаў час, за апошнія пяць гадоў Нясвіж стаў сапраўдным цэнтрам прыцягнення як для беларусаў, так і для замежных турыстаў. Сёння гэта гонар нашай краіны, месца, дзе было зламана стэрэатыпнае паняцце аб тым, што Беларусь некалі знахо-дзілася на перыферыі еўрапейскай гісторыі.

Да ўдзельнікаў свята  звяртаецца  член савета  дырэктараў НВТАА “ДКБ ТСП”  Аляксандр Паўлоўскі

Да ўдзельнікаў свята звяртаецца член савета
дырэктараў НВТАА “ДКБ ТСП” Аляксандр Паўлоўскі

Перад удзельнікамі юбілейнага мерапрыемства выступае  ганаровы грамадзянін Нясвіжа Уладзімір Дражын

Перад удзельнікамі юбілейнага мерапрыемства выступае
ганаровы грамадзянін Нясвіжа Уладзімір Дражын

Сяргей Міхайлавіч таксама ўзгадаў добрым словам людзей, якія стаялі ля вытокаў рэстаўрацыі замка і спрыялі яго адраджэнню — былога старшыню Нясвіжскага райвыканкама і намесніка прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Дражына, былога старшыню Мінаблвыканкама Барыса Батуру, першага дырэктара НГКМЗ “Нясвіж” Валерыя Сталярчука і іншых.

Затым слова меў былы міністр культуры Рэспублікі Беларусь, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы, Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ЮНЕСКА Павел Латушка. Ён расказаў аб тым, што ў выпадках, калі прыходзіцца расказваць партнёрам па ЮНЕСКА пра Беларусь, то перш за ўсё ўзгадваецца Нясвіж. А на прозвішча “Радзівіл” многія французы рэагуюць як на знаёмае. Гэта сям’я вядомая ў Францыі як сімвал нашай гісторыі і культуры.

— Вельмі важна папулярызаваць Беларусь у свеце, — адзначыў Павел Латушка, — і пацвяр-джаць, што мы ўнеслі свой гістарычны ўклад у развіццё еўрапейскай і сусветнай культуры. І тое, што свет у выглядзе міжнароднай арганізацыі ЮНЕСКА прызнаў гэта 10 гадоў таму — вельмі важна. Але таксама вельмі важна не спыняцца на гэтым і вырашыць, што мы можам зрабіць для таго, каб пашырыць прысутнасць Беларусі ў Спісе сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Павел Паўлавіч павіншаваў калектыў музея-запаведніка з 10-годдзем унясення яго аб’екта ў гэты славуты Спіс і пажадаў поспехаў у папулярызацыі беларускай культуры, каб лічба ў 500 тысяч турыстаў у год не была для палацава-паркавага комплексу крайняй мяжой колькасці наведвальнікаў.

Падрабязна гісторыя аднаўлення Нясвіжскага палацава-паркавага ансамбля прагучала ў выступленні былога старшыні Нясвіжскага райвыканкама і намесніка прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, былога Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы Уладзіміра Дражына. Упершыню ідэя аб неабходнасці рэстаўрацыі замка ўзнікла яшчэ ў 1993 годзе, калі было вырашана правесці свята — 770-годдзе заснавання Нясвіжа. У гэтым жа годзе пры дапамозе тагачаснага Пасла Рэспублікі Беларусь у Францыі Ніны Мазай інфармацыя аб Нясвіжскім палацава-паркавым ансамблі трапіла ў ЮНЕСКА. Там сказалі, што ў выпадку правядзення рэстаўрацыі ў Нясвіжскай рэзідэнцыі Радзівілаў ёсць усе шанцы быць уключанай у Спіс сусветнай спадчыны. І вось 14 верасня 1994 года, калі толькі што абраны Прэ-зідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка зрабіў першы візіт на культуралагічны аб’ект “Нясвіжскі замак”, справа практычна зрушылася з месца. Кіраўнік дзяржавы даў заданне падрыхтаваць канцэпцыю рэстаўрацыі і неабходную дакументацыю і падчас сваіх амаль штогадовых візітаў у Нясвіжскі раён абавязкова цікавіўся работамі ў замку.

Сярод гасцей святочнага мерапрыемства —  начальнік філіяла “Нясвіжскае УМГ” ААТ  “Газпрам трансгаз Беларусь” Сяргей Лапін  і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Іванчанка

Сярод гасцей святочнага мерапрыемства — начальнік філіяла “Нясвіжскае УМГ” ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” Сяргей Лапін і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Іванчанка

— Будучы намеснікам Прэм’ер-міністра, я кожны квартал дакладваў Прэзідэнту аб ходзе рэстаўрацыі, — узгадаў у сваім выступленні Уладзімір Несцеравіч. — І ў выніку мы атрымалі цудоўны палац, які сёння з’яўляецца сімвалам незалежнай Беларусі. Гэта  вялікі падарунак усім нам. У вяртанне яго да жыцця як гістарычнай каштоўнасці было ўкла-дзена каля 50 мільёнаў даляраў. І тыя амаль паўмільёна турыстаў, якія штогод наведваюць гэты помнік гісторыі і культуры, дазваляюць утрымліваць яго ў належным стане без датацый дзяржавы, а гэта вельмі вялікая справа.

— Ніводнае вялікае ці малое палітычнае мерапрыемства сёння не абыходзіцца без экскурсіі ў Нясвіжскі замак, — падкрэсліў Уладзімір Дражын.

Ад імя мецэнатаў замка і ўвогуле людзей, нераўнадушных да стану айчыннай культуры, перад прысутнымі выступіў папярэднік Паўла Латушкі на пасадзе Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Францыі, а зараз член савета дырэктараў навукова-вытворчага таварыства з абмежаванай адказнасцю “Доследнае канструктарскае бюро ТСП” Аляксандр Паўлоўскі. Пры фінансавай падтрымцы гэтай арганізацыі быў рэалізаваны выдавецкі праект — фотаальбом “Нясвіж. Палацава-паркавы ансамбль”, падрыхтаваны да юбілейнай даты. Ён з гонарам адзначыў, што Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль ні ў чым не саступае славутым замкам Францыі, і прысвечаны яму маляўнічы фотаальбом, у выданні якога прыняло ўдзел НВТАА “ДКБ ТСП”, дазволіць і грама-дзянам Беларусі, і гасцям краіны лепш зразумець усю непаўторную прыгажосць гэтага помніка гісторыі і культуры.

 Аўтары фотаальбома “Нясвіж.  Палацава-паркавы ансамбль”  Аляксандр Аляксееў і Алег Лукашэвіч

Аўтары фотаальбома “Нясвіж. Палацава-паркавы ансамбль”
Аляксандр Аляксееў і Алег Лукашэвіч

Аляксандр Аляксеевіч таксама адзначыў, што за апошнія 10 гадоў было вельмі шмат зроблена па музеефікацыі замка, і заклікаў усіх, хто мае для гэтага магчымасць, смялей укладваць сродкі ў айчынную культуру.

— Гэта дасць нам магчымасць яшчэ больш ганарыцца роднай краінай і адчуваць сябе на вышыні, — сказаў ён.

У завяршэнне святочных выступленняў аўтары фотаальбома “Нясвіж. Палацава-паркавы ансамль” Аляксандр Аляксееў і Алег Лукашэвіч падзякавалі за гонар працаваць над такім маштабным выданнем і патлумачылі, што іх галоўнай мэтай было знайсці такое мастацкае рашэнне, якое дазволіла б найлепшым чынам раскрыць змястоўнасць, шмат-граннасць і ўнікальнасць Нясвіж-скага замка, каб кожны, хто бу-дзе гартаць старонкі гэтага альбома, зразумеў, што сюды трэба прыязджаць і трэба вяртацца. І што ўвогуле Беларусь — гэта развітая еўрапейская краіна з багацейшай гісторыяй і культурай.

У гэтым яшчэ раз змаглі пераканацца ўсе ўдзельнікі святочнага мерапрыемства, прысвечанага 10-годдзю ўключэння Нясвіжскага палацава-паркавага ансамбля ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

DSC02361

Фотаальбом “Нясвіж.  Палацава-паркавы ансамбль” — на сённяшні дзень самае поўнае выданне, якое па  мастацку ілюструе Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль

Фотаальбом “Нясвіж.
Палацава-паркавы ансамбль” — на сённяшні дзень самае поўнае выданне, якое па
мастацку ілюструе Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.